Неабходны мінімум на аўдыяальбом з дзіцячымі вершамі Андрэя Скурко сабралі за 4 дні
Каманда «Бэйбус» паведаміла, што за 4 дні быў сабраны неабходны мінімум на аўдыяальбом з вершамі нашага зняволенага калегі.
Але на гэтым вырашана не спыняцца, бо з'явілася ідэя выдаць і папяровую кнігу, таму збор працягваецца.
Далучыцца да яго можна па спасылцы:
А гэта — новы верш, які Андрэй Скурко даслаў свайму сыну Тамашу:
Жыў сабака каля бака —
беспрытульны быў сабака.
З бака еў, за бакам спаў —
бак сабака вартаваў.
Хоць і холад, хоць і голад —
быў сабака той вясёлы.
Хто б ні йшоў, сабака ўслед
гаўкаў кожнаму: «Прывет!»
І малы суседскі хлопчык,
што праходзіў там аднойчы,
адказаў яму: «Здароў!
Пэўна, сумна без сяброў?
Пераходзь да нас дахаты —
мама з татам будуць рады!
Пазнаёмішся з катом —
ў нас найлепшы ў свеце дом!»
Каментары