Грамадства66

Плакат з жанчынай у чырвона-зялёным з'явіўся на матчы чэмпіянату Беларусі ў Мазыры

Яго адмыслова паказалі ў трансляцыі.

Скрыншот відэа

Плакат з Таццянай, якая 7 лістапада прыйшла на матч у Варшаве ў чырвона-зялёным, з'явіўся на трыбуне на стадыёне ў Мазыры. Там сёння «Славія» гуляе з «Нафтанам» у матчы 28-га тура вышэйшай лігі.

На плакаце скрын з тварам жанчыны з відэа Аляксандра Івуліна і надпіс «У Беларусі не можа быць іншага сцяга» на рускай. 

Каментатар трансляцыі БФФ выразіў Таццяне рэспект за «патрыятычную падтрымку ў Варшаве».

«Наша Ніва» раней пісала, што яркая заўзятарка, якая прыйшла на матч у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам — 33-гадовая Таццяна родам з Бярозы. 

Сёння праўладныя каналы запусцілі флэшмоб у падтрымку Таццяны. Асабліва стараецца Мінабароны: ведамства выпусціла ўжо некалькі відэа з вайскоўцамі ад розных падраздзяленняў.

Каментары6

  • Беларус
    09.11.2024
    І сапраўды, навошта асьвятляць нашую інфапавестку, напрыклад канферэнцыю ў Страсбургу, калі можна прасоўваць і асьвятляць лукашэнкаўскую бздуру. Так, бастыён?
  • Ёсік
    09.11.2024
    Прапаганда аб**ся з гэтай Таней. Таня, мы з табой!, здавалася б, які добры лёзунг. Але ж Тацьцяна жыве ў варожай краіне, якая ўсё разглядае, як бы захапіць Беларусь. Атрымліваецца, што ўсе хочуць да гэтай Тані зьбегчы з гэтага лукашэнкаўскага канцлагера, каб таксама жыць на тым загніваючым захадзе.
  • Мх
    09.11.2024
    Ёсік, Дык ябацькі што не прыдумаюць - усё крывое. 2020 год: "Са-бач-ку!" 2024 год: "НАТА!". Зараз "Таня, мы з табой (хочам да цябе ў варожую Польшчу)?

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →