У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі: даюць суткі і вялікія штрафы
У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку, паведамляе spring96.org.
Лідар БСДП Ігар Барысаў — штраф 1080 рублёў.
Леанід Кулакоў (суд Першамайскага раёна, суддзя Анастасія Кулік) — 15 сутак. Сам Кулакоў на пасяджэнне не прыйшоў.
Галіна Лагацкая (суддзя Святлана Чараповіч), штраф 1215 рублёў.
Марына Адамовіч (суддзя Т. Шоцік) — 1350 рублёў штрафу.
Арцём Бабок — штраф 1350 рублёў.
Эдуард Пальчыс — 15 сутак.
Віктар Кавалькоў — штраф 1215 рублёў.
Дзмітрый Кудравец — 10 сутак.
Сяргей Нагліс — штраф 945 рублёў.
Алана Гебрэмарыям — штраф 1350 рублёў.
Ева Сапрыгіна — 7 сутак арышту.
Каментары