Здароўе1919

Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Каранавірус у Беларусі

фота Dmytro Sheremeta, Shutterstock.com

1. Сімптомы Covid-19: у чым розніца ад грыпу.

Каранавірус-2019 распаўсюджваецца падобна да грыпу, і яго сімптомы падобныя да сімптомаў грыпу. Гарачка, боль у горле, слабасць, боль у галаве… Два асаблівыя сімптомы новага каранавіруса ў яго цяжкіх выпадках — гэта сухі кашаль і задышка.

2. Чаму да каранавіруса-2019 нельга ставіцца несур'ёзна?

Чаму краіны прымаюць такія рашучыя захады перасцярогі? Таму што ён часта выклікае моцную пнеўманію, якая хутка развіваецца. Ад ускладненняў у выніку звычайнага грыпу памірае прыкладна 0,13% усіх хворых, смяротнасць ад каранавіруса складае на сёння (пакуль няма спецыфічных сродкаў лекавання) ад 2 да 3 %, амаль у 20 разоў больш.

3. Устрымайцеся ад паездак у гарады, дзе адбыліся ўспышкі каранавіруса

На сёння гэта Ухань у Кітаі, Тэгу ў Паўднёвай Карэі, паўночная Італія, Кум і Тэгеран у Іране.

Фота Rodrigo Reyes Marin, Shutterstock.com

4. Калі вы ў горадзе, дзе распаўсюджваецца інфекцыя, то

мінімізуйце паездкі на грамадскім транспарце, паходы на канцэрты, у царкву і так далей.

5. Ці ад каранавіруса ратуюць маскі?

Калі вы сутыкаецеся з хворымі, то абавязкова. Але на вуліцах імі карыстацца неабавязкова. Проста старайцеся часцей мыць рукі, не трыце вочы, калі вы ў аўтобусе, не калупайцеся ў носе пасля паціскання рукі з незнаёмым, не давайце дзецям лізаць парэнчы ў метро.

6. Ніякага псіхозу і панікі. Вірус лёгка спыняюць звычайныя каранцінныя меры.

Ва ўсіх краінах звычайныя захады ізаляцыі і каранціну спынілі распаўсюд віруса. Тое самае будзе і ў нас, нават калі вірус дойдзе да Беларусі.

7. Аберагайце старэйшых.

Смяротнасць ад Covid-19 мінімальная ў хворых да 50 гадоў. Дзеці пераносяць каранавірус лёгка, цяжка ён працякае толькі ў людзей з паніжаным імунітэтам, хранічнымі хваробамі. Смяротнасць у людзей ва ўзросце 70-80 гадоў — каля 8%, у старых ад 80 гадоў — каля 15 %. Гэта значыць, калі каранавірус прыйдзе, пастарайцеся аберагчы вашых бабуляў і дзядуляў. Вызваліце іх ад паходаў у краму і г.д.

8. Калі скончыцца?

А вось гэта цяжка прадказаць. Вірусолагі схільныя лічыць, што, як і грып, Covid-19 — зараза сезонная, а з надыходам веснавога цяпла знікне, але гэта не пэўна.

Акрамя таго, ужо вядома, што яго мутацыйнасць у 10 разоў вышэйшая, чым у атыповай пнеўманіі 2002-2003 гадоў. У кожным пакаленні яго генетычны код мяняе, умоўна кажучы, 1 літару з 1000. Гэта азначае, што ён можа стаць як больш небяспечным, так і менш небяспечным, як больш заразным, так і менш заразным.

Вакцына ад яго ўжо тэсціруецца, і за пару месяцаў яе можна будзе выкарыстоўваць, але таксама ж усіх адразу не вакцынуеш, дый павышаная мутацыйнасць можа адбіцца на эфектыўнасці вакцыны.

Але, паўторымся, усё пакуль паказвае на тое, што да красавіка-мая вірус мае спыніцца.

9. Скуль у Еўропе цягнуцца нітачкі?

Не ўдалося знайсці таго «пацыента 0», які прывёз вірус з Кітая ў Італію, але большасць новых заражэнняў у Еўропе звязаныя з плямай у Італіі, а канкрэтней, у Ламбардыі (раён Мілан, Брэша) і Венецыі (раён Падуі — той самай, скарынаўскай). Вірус у іншыя краіны прывезлі італьянскія турысты або падарожнікі, што вярнуліся з рэгіёна Мілана.

Раёны распаўсюджвання заразы ізалююць на каранцін. Гатэлі, дзе выяўляюць хворых, таксама змяшчаюць на каранцін. Людзям давядзецца прасядзець там два тыдні.

Аднак краіны Еўрасаюза не лічаць патрэбным закрываць межы, бо шкода эканоміцы можа быць большай, чым шкода ад эпідэміі.

У Беларусі першы хворы — гэта студэнт з Ірана, які прыбыў у Мінск рэйсам з Баку 22 лютага. Вірус у яго быў выяўлены 27 лютага. Студэнт і кола яго кантактаў ізаляваныя ў інфекцыёнцы.

Каментары19

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі2

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі зладзілі аблаву ў Глыбокім3

Беларускі самалёт Як-130 заляцеў на тэрыторыю Украіны?5

Хлопец на заклад ганяе па Свіслачы на электрасёрфе ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць новы мікрараён

Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжым шле сігналы аб сваёй гатоўнасці нешта абмяркоўваць12

У Беларусь зноў заляцеў шахед. У гэты ж час у небе быў верталёт Лукашэнкі2

Жыхарка Пухавіцкага раёна атрымала позву ў РАУС для свайго сына. Але ён памёр больш за 10 гадоў таму

Лукашэнка: Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан7

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі2

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі

Галоўнае
Усе навіны →