фотаблог Юліі Дарашкевіч88

Салана ў Мінску

19 лютага праходзіць афіцыйны візіт у Беларусь дэлегацыі Еўрасаюзу на чале з вярхоўным прадстаўніком па пытаннях супольнай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі ЕС, генеральным сакратаром Рады ЕС.

«Я б вельмі папрасіў, каб у адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам мы пастараліся выключыць усякіх пасрэднікаў, асабліва тых, хто непрыязна ставіцца да нашай краіны»,

— заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лютага ў Мінску на сустрэчы з прадстаўніком па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрасаюза, генеральным сакратаром Савета ЕС Хаўерам Саланам.

«Я маю на ўвазе пасрэднікаў як унутры краіны, так і за яе межамі, а іх шмат», — заявіў А.Лукашэнка.

Паводле яго слоў, галоўная мэта сённяшняй сустрэчы — "з першых вуснаў выказаць вам усё тое, што мы гатовы зрабіць для наладжвання цесных і даверных адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам".

"Я хачу расказаць вам, што мы можам зрабіць, а што не можам зыходзячы з інтарэсаў нашай краіны", — сказаў А.Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што будзе "гаварыць толькі праўду".
"Мы не хочам і не збіраемся падманваць ЕС. Як бы ні было горка, мы будзем казаць вам праўду, што мы можам зрабіць, а што — не", — заявіў А.Лукашэнка.

Ён выказаў падзяку Х.Салану за тое, што той зрабіў "для наладжвання нашых адносінаў з Еўропай".

"Без вас не было б таго пацяплення, якое адбываецца зараз", — зазначыў А.Лукашэнка.

У той жа час, паводле слоў беларускага кіраўніка, у яго "складваецца ўражанне, што цяперашні этап нашых адносінаў характарызуецца наяўнасцю нейкага гандлю як у эканамічнай, так і ў палітычнай сферы". "Гэта, мусіць, непазбежна ў палітыцы, але, я лічу, непажадана", — сказаў А.Лукашэнка.

Паводле яго меркавання, у Еўрасаюзе "добра ўсведамляюць, што значыць сучасная Беларусь для Еўропы".

Са свайго боку Х.Салана зазначыў, што ЕС разглядае Беларусь як еўрапейскую краіну. "Перакананы, што наша сённяшняя размова будзе канструктыўнай і карыснай для нашых адносінаў. Я

таксама буду з вамі абсалютна шчыры", — сказаў Х.Салана.

Паводле яго слоў, увесь свет цяпер спрабуе пераадолець наступствы эканамічнага крызісу, які будзе мець і глабальныя палітычныя наступствы. "Я думаю, што надышоў час і гэта абмеркаваць у нашых адносінах", — заявіў прадстаўнік ЕС.

Х.Салана прыбыў у Мінск позна вечарам 18 лютага. Гэта першы візіт у Беларусь еўрачыноўніка такога ўзроўню. Апрача афіцыйных перамоў ён сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі.

Як паведаміў Х.Салана напярэдадні візіту, ён едзе ў Мінск "заявіць пра цікавасць ЕС развіваць адносіны з Беларуссю".

БелаПАН

У МЗС прайшлі перамовы сам‑на‑сам паміж міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і Генеральным сакратаром Рады ЭС Хаўерам Саланам. Сустрэча цягнулася больш за гадзіну.

Перамовы ў пашыраным складзе не адбыліся. Сяргей Мартынаў заявіў, што перамовы працягнуцца ў Аляксандра Лукашэнкі.

Прэс‑сакратар Х.Саланы патлумачыла журналістам пазіцыю Еўрасаюза, які хоча больш шчыльных стасункаў з Беларуссю. Але хацеў бы бачыць у Беларусі далейшыя дэмакратычныя працэсы.

Радыё Свабода

***

19 лютага праходзіць афіцыйны візіт у Беларусь дэлегацыі Еўрасаюза на чале з вярхоўным прадстаўніком па пытаннях супольнай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі ЕС, генеральным сакратаром Рады ЕС Хаўерам Саланам.

Як паведаміла прэс‑служба Х.Саланы, візіт дасць магчымасць абмеркаваць «апошнія падзеі ў Беларусі, двухбаковыя адносіны і рэгіянальныя пытанні».

Напярэдадні візіту вярхоўны прадстаўнік ЕС сказаў журналістам, што едзе ў Мінск «заявіць пра інтарэс ЕС развіваць адносіны з Беларуссю».
Ён таксама зазначыў, што беларускімі ўладамі былі прынятыя «важныя рашэнні, але гэтыя рашэнні павінны суправаджацца адказнасцю ва ўсіх сферах».

Гэта першы візіт еўрачыноўніка такога ўзроўню ў Беларусь. Чакаецца, што ў сакавіку беларускую сталіцу наведае еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра‑Вальднер.

Каментары8

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы14

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →