Улада101101

Крыніцы: за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар 

Як стала вядома «Нашай Ніве», страціў пасаду начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар.

Як патлумачылі «Нашай Ніве» крыніцы, Яўчар зняты за «агулам незадавальняючую работу», але, маўляў, апошняй кропляй стаў ягоны крэатыў з відэа, на якім падлетак выбачаўся перад скульптурай гарадавога.

Чытайце: Як у Чачні: падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА

«Падлетак рэальна існаваў, але ідэя зрабіць з гэтага спектакль прыйшла менавіта прэс-сакратару. Гэтае відэа і наступныя рэакцыі раз'юшылі міністра Шуневіча», — сказалі крыніцы. 

Георгій Яўчар

Сам Яўчар у размове з «Нашай Нівай» сказаў, што цяпер знаходзіцца ў адпачынку, пасля выхаду з якога будзе зразумела, ці працягне ён службу ў МУС.

Цяпер ягоныя абавязкі выконвае Віктар Новікаў. 

Начальнікам інфармацыйнага ўпраўлення Георгій Яўчар адпрацаваў трохі больш за паўгода.

Неўзабаве пасля апублікавання гэтай інфармацыі Яўчар паведаміў у сваім фэйсбуку, што «сышоў па выслузе гадоў» і «прыняў рашэнне сам». 

Каментары101

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?24

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Адзіная дачка футбаліста Бялькевіча амаль нічога не памятае пра бацьку. Нарадзілася ў Кіеве, а цяпер у Расіі рвецца на ТБ1

«Цемра адступае, і святло падымаецца». Нетаньяху выступіў з прамовай пасля смерці лідара ХАМАС8

Колькі каштуе перайсці на зімовыя пакрышкі ў Беларусі і ў суседзяў?

«Перад вайной Харыс заявіла Зяленскаму, што на Кіеў пойдуць 40 тысяч расійскіх салдат з Беларусі»7

Зяленскі адмаўляе, што Украіна хоча ствараць ядзерную зброю3

У ЗША мужчына забіў жонку-беларуску і яе сына6

З чым звязаны рост колькасці дэпрэсій у дзяцей і моладзі?1

Лазерная зброя цяпер на БТРах. Адзін стрэл — мінус адзін дрон3

Цяпер пісаць у камісію па вяртанні могуць і беларусы ўнутры краіны15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?24

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →