Забіты лідар ХАМАС і галоўны арганізатар уварвання ў Ізраіль у 2023 годзе
Ях'я Сінвар, які нядаўна стаў кіраўніком палітбюро палесцінскага тэрарыстычнага руху ХАМАС, а перад гэтым адказваў за вайсковы блок арганізацыі, быў забіты ізраільскай арміяй у сектары Газа.
12-ы тэлеканал Ізраіля заявіў аб ліквідацыі лідара палесцінскага тэрарыстычнага руху ХАМАС Ях'я Сінвара, адказнага за ўварванне групоўкі ў Ізраіль 7-га кастрычніка 2023 года, падчас якога былі забіты звыш 1200 ізраільскіх грамадзян. Па інфармацыі канала, усе праведзеныя тэсты ДНК сведчаць аб смерці Сінвара.
Канал паведамляе, што ізраільская армія і спецслужбы ліквідавалі Сінвара ў сектары Газа, замініраваўшы будынак, у якім Сінвар сустракаўся з іншымі членамі групоўкі ХАМАС.
«Падчас аперацый Арміі абароны Ізраіля ў сектары Газа былі ліквідаваныя тры тэрарысты. Армія абароны Ізраіля і Ізраільскае агенцтва бяспекі правяраюць магчымасць таго, што адным з тэрарыстаў быў Ях'я Сінвар. Да гэтага часу ўсе праведзеныя тэсты паказваюць, што Ях'я Сінвар сапраўды быў ліквідаваны», — пракаментавалі ў ЦАХАЛ.
Каментары
Дзля абывацеля выбарца тіві цудоўная навіна ..
Калі німа кіраўнікоў пачынаюцца тэракты адзінак хаатычные і ..больш шкодніцкія дзля іньшага боку.