Грамадства11

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны

35-гадоваму Міхаілу Фандо пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

Міхаіл Фандо. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Міхаіл Фандо родам з Барысава, але жыў у Мінску з часоў універсітэта. Вучыўся ў БДУ на менеджара.

Інфармацыі пра яго няшмат. Вядома, што Міхаіл Фандо — аматар покера, вядомы пад мянушкай Rattly. Ён гуляў у шматлікіх чэмпіянатах, у тым ліку чэмпіянаце Беларусі.

Суд над Міхаілам пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Яго, як мяркуецца, абвінавачваюць у падтрымцы Украіны — суд адбываецца па артыкуле «дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Яму пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

Судзіць мужчыну будзе Любоў Сімахіна, якая выносіць палітычныя прысуды з 2011 года.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Ёсік
    17.10.2024
    «дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны», во, бл.ць, артыкул. А танкі, гарматы, патроны перадаць расеі, лячыць іхных параненых, гэта што, сяброўская дапамога?

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай5

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусь заляталі чатыры шахеды1

Начальнік наваполацкай калоніі выйшаў на працу ў выходны, каб сарваць Бабарыку перадачу43

Былы ўдзельнік One Direction загінуў, зваліўшыся з трэцяга паверха гатэля ў Аргенціне

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў12

Беларускі брэнд выпусціў заплечнік з восеньскімі матывамі

100-гадовы былы прэзідэнт ЗША прагаласаваў за Харыс16

Беларус расказаў, як сфатаграфаваўся на вуліцы з Церцелем21

Міхаіл Падаляк расказаў, што змяшчаецца ў сакрэтных дадатках да «плана перамогі» Зяленскага6

КДБ ладзіць шырокія рэпрэсіі па ініцыятывах унутры Беларусі, але хоча гэта схаваць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай5

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →