Напярэдадні выбараў — вялікі гала-канцэрт у Мінску
21 верасня, «Мінск-Арэна».
21 верасня на «Мінск-Арэне» пройдзе вялікі гала-канцэрт, што завершыць грамадска-культурную акцыю «Беларусь у маім сэрцы» паведамілі БелТА у Міністэрстве культуры.
У гала-канцэрце возьмуць удзел вядучыя майстры афіцыйнай беларускай сцэны. Завяршальнаму этапу акцыі папярэднічаюць маштабныя гала-канцэрты ва ўсіх абласных гарадах краіны. Так, 17 жніўня артысты ўжо выступілі для жыхароў Гродна. З 24 жніўня на 8 верасня перанесены гала-канцэрт у Брэсце. У Магілёве гала-канцэрт пройдзе 1 верасня, Віцебску — 7 верасня, Гомелі — 14 верасня.
Каментары