У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях змяняюцца правілы перасячэння мяжы з краінамі ЕС
З прыходам студзеня змяняецца правіла пры выездзе за мяжу.
«З 1 студзеня 2025 года перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску на тэрыторыі Гродзенскай вобласці часова будзе ажыццяўляцца без выплаты мясцовага збору», паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.
Брэсцкі аблвыканкам удакладніў тэрмін, падчас якога не будуць спаганяць збор: «З 1 да 31 студзеня 2025 года вобласці часова спыняецца спагнанне мясцовага збору за перасячэнне мяжы».
Збор дзейнічаў апошнія два гады. Яго памер — адна базавая (40 рублёў сёння).
Аднак чыноўнікі папярэдзілі, што мера толькі часовая. Ужо ў I квартале 2025-га мясцовы збор зноў вернуць. Калі гэта здарыцца, стане вядома пазней.
Каментары