Свет44

Трамп жартам прапанаваў Уэйну Грэцкі балатавацца на пасаду прэм'ера Канады

Абраны прэзідэнт ЗША працягвае жартаваць пра Канаду як будучую частку Злучаных Штатаў.

Уэйн Грэцкі. Фота: Wikimedia Commons

У сацыяльнай сетцы Truth Social Дональд Трамп прапанаваў легендарнаму хакеісту і рэкардсмену НХЛ па колькасці закінутых шайбаў Уэйну Грэцкі стаць прэм’ер-міністрам Канады.

«Я толькі што сустрэўся з Уэйнам Грэцкі, якога ў хакейных колах называюць «вялікім». Я сказаў яму: «Уэйн, чаму б табе не балатавацца на пасаду прэм’ер-міністра Канады, якая хутка стане пасадай губернатара Канады — ты лёгка пераможаш, і табе нават не трэба будзе весці кампанію». Гэта яго не зацікавіла, але я думаю, што жыхары Канады павінны пачаць яго прасоўваць. За гэтым было б цікава назіраць!» — напісаў Трамп.

Раней Трамп неаднаразова жартаваў наконт таго, што Канада стане 51-м штатам ЗША, адзначыўшы, што такі крок можа значна знізіць выдаткі канадцаў.

У жарт ён назваў прэм’ер-міністра Канады Джасціна Трудо «губернатарам вялікага штата Канада».

Дзядуля нападніка НХЛ Уэйна Грэцкі быў выхадцам з вёскі Агдэмер (сёння — Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці) і нарадзіўся ў 1892 годзе.

У пачатку XX стагоддзя Цярэнцій Лаўрэнавіч Грэцкі перабраўся ў Канаду праз Чыкага. Ён эміграваў з жонкай Ганнай і сынам Зіновіем. У новым заакіянскім жыцці дзядуля Уэйна пачаў насіць імя Тоні.

Неўзабаве ён развёўся са сваёй жонкай і пазнаёміўся з Марыяй з Цярнопальскай вобласці Украіны. У іх нарадзіўся сын Уолтар, які і стаў бацькам будучай легенды НХЛ.

Уэйн Грэцкі гуляў у НХЛ паміж 1978 і 1999 гг. За 21 год кар'еры ён устанавіў 61 рэкорд лігі.

Найвялікшым дасягненнем з'яўляецца найбольшая колькасць закінутых шайб — 894 у 1487 гульнях.

У 2010 годзе Грэцкі пабываў у Мінску, прыехаўшы на матч зорак КХЛ. Тады яму была арганізавана сустрэча з сястрой Галінай Салдаценкавай.

Каментары4

  • Acab
    26.12.2024
    Блазны ізноў да свайго вар яцкага атнычалавечагакалектывісткага канструкту нацыі цягнуць знакамітасьць.
  • Ёсік
    26.12.2024
    Жартаўлівы стары. Аднаго ведаю, усё чуе нейкае лязганьге ля мяжы, і ратуе беларусаў ад нармалёвага жыцьця ужо амаль траціну стагодьдзя. А гэты Канадзе прапаноўвае ўваход да сябе, ды Грэнландыю купляе. Не з таго пачаў сьмяшыць людзей, шчэ канфераньсье не аб'явіў твой выхад на манеж.
  • Acab
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі5

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →