У вас яшчэ няма падвясной клумбы?
Упрыгожыць сад, лоджыю, веранду дапамогуць парады старшага выкладчыка кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Святланы Радзівонавай.
У чым саджаць?
Для падвясной клумбы спатрэбяцца: паўсфера, пакет з чорнага поліэтылену, гаршчок ёмістасцю не менш за 3 літры, урадлівая зямля для вырошчвання кветак, шчыльная папера, металічны ланцуг, расада раслін.
Як зрабіць
1. З тоўстага гнуткага дроту злучыць дзве акружнасці 20 і 25 см у дыяметры, прымацаваць іх перпендыкулярна адна да адной з дапамогай больш тонкага дроту. Пасля чаго ім жа абматаць увесь шар
2. Далучыць да канструкцыі мацаванні, на якіх яна будзе вісець і трымацца. Гэта могуць быць металічныя ланцужкі або можна проста прымацаваць да кошыка вялікі металічны кручок.
Высаджваем кветкі
Зямлю для
Адлегласць паміж расадай павінная быць не большай за 5 см. Парасткі трэба прыціскаць зямлёй досыць шчыльна.
Багата паліць расаду і павесіць шар у добра асветленае месца.
Якія кветкі выбраць?
Яркія адналетнікі, што багата цвітуць, — лабелію, вербену, браткі, сурфінію, плюшчалісцевую пеларгонію, бягонію і фуксію.
Як даглядаць?
Догляд такіх кветнікаў просты: досыць паліваць раніцай і ўвечары, падкормліваць раз на тыдзень любым угнаеннем для кветак і прыбіраць засохлыя кветкі і лісце.
Каментары