Грамадства

Руся: «Мы жывем у такі час, калі чалавек проста павінен быць свабодным»

15 сакавіка адна з самых прывабных дзяўчат беларускага шоў‑бізу, студэнтка‑перакладчыца, рок‑князёўна‑2005 Руся з гурту Indiga, сьвяткавала дзень народзінаў.

15 сакавіка адна з самых прывабных дзяўчат беларускага шоў‑бізу, студэнтка‑перакладчыца, рок‑князёўна‑2005 Руся з гурту Indiga, сьвяткавала дзень народзінаў.

Напярэдадні прыватнага сьвята Руся пагадзілася адказаць на некалькі пытаньняў «Нашай Нівы».

«НН»: 6 сакавіка ты брала ўдзел у вечарыне маладых літаратараў, прысьвечанай 100-годзьдзю «Нашай Нівы», з удзелам А.Хадановіча, У.Някляева, Л.Баршчэўскага. Ці ёсьць нейкае асаблівае адчуваньне, што разам у адной залі сабраліся будучыя купалы, коласы, багдановічы, цёткі?..

Руся: Такія імпрэзы стымулююць жаданьне займацца творчасьцю далей. Бо калі звычайна корпаесься ў музыцы, адчуваеш, што ня ўсё атрымоўваецца так, як хочацца. Але вось бачыш людзей, якія займаюцца літаратурай вельмі добра і ўдала, і гэта з’яўляецца вельмі добрым прыкладам. Таму мне падабаецца хадзіць на літаратурныя вечарыны, асабліва калі там удзельнічае спадар Хадановіч, безь якога я проста не ўяўляю свайго творчага жыцьця.

«НН»: Што прыхільнікі ўбачаць новага на клюбным выступе Indiga 17 сакавіка?

Руся: Будзе некалькі сюрпрызаў, пра якія ня буду зараз казаць… Таксама нас падтрымае малады беларускі гурт «Крок». Дарэчы, вакаліст Рома, кажуць, самы сэксапільны малады выканаўца на рок‑сцэне. Мы й вырашылі яго запрасіць натуральна дзеля таго, каб прыдбаць сабе пэўную частку яго аўдыторыі. Наведвальнікі пачуюць зусім новыя песьні з альбому, над якім мы зараз працуем у студыі.

«НН»: Якое стаўленьне Русі да таго, што Ігару Варашкевічу ўлады не далі магчымасьці прэзэнтаваць свой альбом перад шырокай аўдыторыяй?

Руся: Вельмі сумна. Атрымоўваецца, што цалкам забараняюць прафэсію: у нас забаронена быць музыкай. Але я спадзяюся, што годная прэзэнтацыя ўсё ж адбудзецца. Думаю нават, можа зьняць якую кватэру вялікую, каб зрабіць канцэрт для Варашкевіча і «Крамы».

Каментары

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →