Грамадства33

Дзіўны сьвет Чэслава Немэна

Выстава, прысьвечаная Немэну, аднаму з найбольш яскравых ураджэнцаў Гарадзеншчыны, да канца сакавіка будзе працаваць у доме‑музэі Максіма Багдановіча ў Горадні.

Выстава, прысьвечаная Немэну, аднаму з найбольш яскравых ураджэнцаў Гарадзеншчыны, да канца сакавіка будзе працаваць у доме‑музэі Максіма Багдановіча ў Горадні.

Выстава, прысьвечаная Чэславу Немэну, аднаму з найбольш яскравых зорак сярод творчых індывідуальнасьцяў другой паловы ХХ ст., што нарадзіліся на Гарадзеншчыне, да канца сакавіка будзе працаваць у доме‑музэі Максіма Багдановіча ў Горадні. Арганізатарамі выставы выступілі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і гарадзенскі Дом‑музэй М.Багдановіча. На выставе прэзэнтуюцца матэрыялы, прысьвечаныя жыцьцю і творчасьці музыкі, а таксама пастэльныя працы куратара выставы мастака Яўгена Шунэйкі і мастацкія фатаздымкі вядомага беларускага фотамастака Міхала Баразны і Натальлі Маліноўскай.

У Горадні жыве яшчэ памяць пра канцэрт Чэслава Немэна, што адбыўся ў 1976 г. у старой канструктывісцкай залі Дома афіцэраў, калі згасілі сьвятло і атмасфэра пачала напаўняцца гукамі, можа, нават на першае ўражаньне хаатычнымі, а потым сьветлавы прамень выхапіў на сцэне гнуткую постаць музыкі ў сьветлай кашулі й з доўгімі прамымі валасамі. Ён пачынаў свой выступ у глыбокай цішыні. Здавалася, што музыкант сьпявае для сябе, а яшчэ для ўсяго сьвету, цэлага космасу, а не для залі. Голас быў моцны, чысты, прыгожы. Ён дэманстраваў своеасаблівую рытміку, нязвыклыя мэлізмы, уводзіў шматгалосьсе. Гэта быў і джэз, і рок, і фольк, і электронная музыка, але перад усім чытэльнай была мэлёдыя, яна падкупляла і дапамагала арыентавацца ў складанай, ні на што не падобнай музыцы.

Толькі зь бегам часу можна было прыслухацца, прызвычаіцца, ня толькі эмацыйна прыняць гэту музыку і зразумець меру, а хутчэй бязьмернасьць і магутнасьць таленту, якім Пан Бог адараваў Чэслава Немэна і ўсіх нас.

Найчасьцей пра Немэна кажуць як пра рознабаковага музыку: інструмэнталіста, аранжыравальніка, вакаліста. Але гэта быў значна больш багаты талент. Аўтар незвычайных для тагачаснай эстрады па сваёй шчырасьці, мэтафарычнасьці і журботнасьці тэкстаў. Навацыйны мастак, паводле праектаў якога аздабляліся вокладкі да ягоных кружэлак. Тонкі аматар паэзіі, які нанова адкрыў нам польскую паэзію мяжы ХІХ і ХХ ст. Пры ўсёй разнастайнасьці — суцэльная і стылёвая асоба, моцная асабовасьць з трывалымі, непахіснымі маральнымі прынцыпамі, прыроднай інтуіцыяй і тонкай духоўнасьцю.

Пачатак гэтай нязвыклай асабовасьці — на Гарадзеншчыне, дзе ў 1939 г. ці то ў невялічкім мястэчку, ці то ў вёсцы Старыя Васілішкі нарадзіўся будучы музыка, паэт і мастак. Старыя Васілішкі — гэта адна з найбольш старажытных (з XV ст.) каталіцкіх парафіяў на Беларусі. Сёньня ўзьнёслы касьцёл Старых Васілішкаў узмацняюць падмуркі са шліфаванага граніту з выбітымі на іх імёнамі і прозьвішчамі тых, хто ахвяраваў на будаўніцтва касьцёла. Прыгожа. Сотні імёнаў — багатых, заможных і проста бедных. І тут сама — ганебная, мазольная, без скутку, дарэмная спроба зьбіць гэтыя імёны — балючая памяць пра зусім іншую мараль, далёкую ад прыгожага. У юнака былі звыклая савецкая школа ў тых самых Старых Васілішках, касьцельны хор, калгасныя «трудадні» бацькоў і нядзельная імша з бацькам‑арганістам.

Сёньняшнія дасьледчыкі творчасьці Чэслава Немэна зьдзіўляюцца: «А дзе ж беларускія песьні Немэна? Ён жа сьпяваў рускія і ўкраінскія песьні». Беларускіх песьняў у тым разуменьні, якое сёньня ўкладаецца ў гэтую дэфініцыю, Немэн ня ведаў і ня чуў. Ён жыў у атачэньні мясцовай польскамоўнай, якую палякі называюць «крэсовай», песьні, якую выкрасьлілі з музычнай традыцыі нашага народу, як выкрасьлілі паэзію Адама Міцкевіча. Гэтая песьня застаецца і сёньня terra incognita ў нашай нацыянальнай сьпеўнай спадчыне.

Адыход з жыцьця творчай таленавітай асобы актывізуе вывучэньне ейнай спадчыны, што жывіць памяць пра яе. Арганізатары выставы спадзяюцца, што яна таксама дасьць творчы імпульс для навукоўцаў, музыкантаў і мастакоў Гарадзеншчыны да новага асэнсаваньня творчай спадчыны Чэслава Немэна.

Каментары3

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні9

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні9

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →