Грамадства66

Хадыка падтрымлівае Калякіна

Калякін патрабуе Кангрэсу. Прафэсар Хадыка лічыць, што хісткая пазыцыя Вінцука Вячоркі можа прывесьці да расколу Партыі БНФ. У офісе АГП прайшло паседжаньне прыхільнікаў правядзеньня Кангрэсу.

Калякін патрабуе Кангрэсу. Прафэсар Хадыка лічыць, што хісткая пазыцыя Вінцука Вячоркі можа прывесьці да расколу Партыі БНФ. У офісе АГП прайшло паседжаньне прыхільнікаў правядзеньня Кангрэсу.

Сёньня ў офісе АГП прайшло паседжаньне прыхільнікаў правядзеньня Кангрэсу 21‑22 красавіка. На ім прысутнічалі прадстаўнікі ПКБ, АГП, БСДП (Г), незарэгістраванай Партыі працы, прадпрымальнікі. БНФ прадстаўляў намесьнік старшыні Юры Хадыка. На парадку дня стаялі вынікі ўчорашняй Палітрады.

Першым са словам выступіў лідэр ПКБ Сяргей Калякін, які адзначыў, што галоўным вынікам Палітрады стала тое, што ніводзін зь яе суб’ектаў не выступае супраць правядзеньня Кангрэсу. «Справа забуксоўвае толькі таму, што некаторыя сябры Палітрады мэтанакіравана блякуюць правядзеньне Кангрэсу. Яны нам кажуць, што на Кангрэсе мусіць быць абраны лідэр з шырокімі паўнамоцтвамі, мы ўрэшце пагаджаемся на гэта, хаця я ня веру ў дэмакратычную вэртыкаль, але яны ізноў адцягваюць правядзеньне Кангрэсу. Лічу, калі такая палітыка будзе працягвацца, то мы ў стане правесьці Кангрэс тымі сіламі, якія за яго выступаюць. Цяпер стаіць пытаньне: хто мусіць удзельнічаць у Кангрэсе? Прапануюць разбавіць людзей, што зьбіралі подпісы, дэлегатамі мінулага Кангрэсу і прадстаўнікоў NGO. Трэба разгледзець і гэтае пытаньне. Я лічу, што найпазьней да 1 красавіка мусяць быць прынятыя ўсе дакумэнты, што да правядзеньня Кангрэсу, а 21‑22 красавіка ён мусіць адбыцца. Адцягваньне Кангрэсу вядзе да распаду Палітрады, і я вам скажу, чым раней яна распадзецца, тым лепш для яе, бо яна канчаткова згубіла ўсякі ўплыў. Мы разумеем, што мы ўсе розныя, але, каб перамагчы Лукашэнку, мы мусім трымацца разам», — заявіў Сяргей Калякін.

Аляксандар Бухвостаў, які вёў паседжаньне, адразу прапанаваў вызначыцца, якія палітычныя сілы падтрымаюць Кангрэс. Намесьнік старшыні БСДП (Г) Анатоль Ляўковіч адразу адрапартаваўся, што сацыял‑дэмакраты падтрымліваюць. Таксама Ляўковіч заклікаў уключыць у склад сяброў Палітрады экс‑сьпікера савету рэспублікі Алксандра Вайтовіча.

У сваю чаргу Анатоль Лябедзька пакуль ня змог даць канкрэтнага адказу, ён сказаў, што АГП найхутчэй што падтрымае кангрэс, але гэта будзе вядома толькі заўтра.

Прафэсар Юры Хадыка зноў выказаў сваю ўчорашнюю думку, што Кангрэс трэба праводзіць неадкладна, бо губляючы час, апазыцыя губляе і аўтарытэт. Хадыка назваў Мілінкевіч «аўтакратам», а таксама заявіў, што хісткая пазыцыя Вінцука Вячоркі можа прывесьці да расколу Партыі БНФ. Хадыка таксама заклікаў усіх прысутных адабраць у Мілінкевіча ініцыятыву адносна паездак у рэгіёны. Менавіта Хадыку і было даручана скласьці заяву адносна правядзеньня Кангрэсу.

Адказы ж на галоўныя пытаньні ‑‑ быць 21‑22 красавіка Кангрэсу ці не, хто будзе дэлегатамі на гэтым Кангрэсе, ‑‑ ізноў не былі атрыманыя.

Каментары6

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →