Меркаванні

Язык да Кіева давядзе

Дзеля таго, каб ствараць якія заўгодна саюзы – за што‑небудзь ці супраць каго‑небудзь – Лукашэнку трэба спачатку зьмяніць сябе і сваю краіну. Бяз гэтага перамовы й саюзы з заходнімі краінамі ці нават з Украінай асуджаныя на правал.

Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца ехаць у Кіеў. Ад ягонай сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам чакаюць нейкіх амаль што гістарычных рашэньняў у галіне энэргетыкі. Вядома, што кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў павінны падпісаць мэмарандум аб супрацоўніцтве ў энэргетычнай сфэры. Але ці сапраўды гэтыя рашэньні могуць стаць лёсавызначальнымі?

Мэта Лукашэнкі зразумелая – ён, паводле трапнага выразу расейскай газэты «Известия», «прапануе ўкраінскаму кіраўніцтву сумесна выступіць супраць «расейскага дыктату». Пасьля зімовага нафтавага супрацьстаяньня з Расеяй Лукашэнка пачаў у тэрміновым парадку шукаць у замежжы хоць нейкую альтэрнатыву расейскім энэрганосьбітам. Менавіта з гэтага гледзішча трэба ацэньваць і ягоны нядаўні візыт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, і візыт ва Ўкраіну, і меркаваны візыт у Азэрбайджан.

З альтэрнатывай, у прынцыпе, праблема – пастаўкі нафты морам з Блізкага Ўсходу ці з братняй Вэнэсуэлы магчымыя, вось толькі тая нафта будзе сапраўды залатой.

Дзяржаўная прапаганда, зразумела, намагаецца падаваць вынікі перамоваў і замежных паездак кіраўніка дзяржавы ў максымальна выйгрышным рэчышчы – маўляў, прэзыдэнт дамагаецца замежных інвэстыцыяў і сумесных праектаў у розных галінах. На самой справе, вынікі ваяжа ў тыя ж ААЭ даволі сумнеўныя. Расейскія СМІ увогуле пасьмяяліся з гэтага візыту. Паводле іх, Лукашэнка прывёз столькі інвэстыцыяў, што іх акурат хопіць на будаўніцтва двух катэджаў на Рублёўскай шашы (там, дзе жывуць маскоўскія мільянэры).

Хутчэй за ўсё, у якасьці лёсавызначальных будуць падавацца й вынікі маючага адбыцца візыту ва Ўкраіну. Але наўрад ці ад яго варта чакаць шмат. Чаму? Давайце падумаем. Мэмарандум аб супрацоўніцтве ў энэргетыцы, зразумела, будзе падпісаны. Толькі, як і кожны іншы мэмарандум, ён нікога ні да чаго не абавязвае. Беларусь сапраўды купляе ва Ўкраіне электраэнэргію. І сёлета пачала купляць яе значна больш, чым дагэтуль. Вось вам і разьвіцьцё супрацоўніцтва. Мы можам сумесна выкарыстоўваць абсталяваньне, магістральныя газаправоды і ўкраінскія газасховішчы (менавіта так пазначаныя афіцыйныя тэмы перамоваў у Кіеве). А вось «дружыць супраць» Расеі і знайсьці нейкае запасное выйсьце з нафтагазавай патавай сытуацыі Беларусі наўрад ці ўдасца.

Па вялікім рахунку, у прапанаваным варыянце няма нічога новага. Ідэю стварыць Балта‑чарнаморскі саюз, які б аб’яднаў краіны Балтыі, Беларусь і Ўкраіну, адрэзаўшы такім чынам Расею ад Эўропы, першым вылучыў не Лукашэнка. З гэтай ідэяй прыканцы 90‑х гадоў мінулага стагодзьдзя выступаў Беларускі Народны Фронт. Да рэалізацыі ідэі «балтыйска‑чарнаморскага нафтагазавага калектара» (менавіта так назвалі аўтары свой праект) справа не дайшла. У прыватнасьці, і таму, што да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, які абвясьціў галоўным прыярытэтам Беларусі «адвечную дружбу з Расеяй». Ідэя была надоўга пахаваная. Зараз яе спрабуюць рэанімаваць. Але ініцыятыва рэанімацыі нарадзілася не ў Беларусі, а ў суседняй Літве. Прэзыдэнт Літоўскай Рэспублікі, якая, вядома, таксама адчувае нафтавы ціск з боку Расеі, Адамкус заклікаў стварыць тройку Літва‑Украіна‑Беларусь для процістаяньня расейскай палітыцы экспарту энэргарэсурсаў.

Але ёсьць адна праблема – занадта ўжо адрознымі сталі за мінулыя гады гэтыя тры краіны, адна зь якіх уваходзіць у Эўразьвяз, другая вагаецца, ці ўступаць ёй у НАТО, а трэцяя лічыць ЭЗ і НАТО сваімі ворагамі. Уявіць сабе такі саюз у рэчаіснасьці можа толькі вар’ят. Напрыклад – з кім сёньня трэба дамаўляцца ва Ўкраіне зь яе ўнутрыпалітычнымі праблемамі? Зь Юшчанкам? У ягоных руках засталося замала ўлады, каб давесьці да выніку прынятыя рашэньні. Зь Януковічам, які ў сваёй палітыцы больш арыентаваны на Расею? Лідэры ягонай «Партыі рэгіёнаў», дарэчы, ужо ставяць пад сумнеў неабходнасьць энэргетычнага саюзу зь Беларусяй.

Дзеля таго, каб ствараць якія заўгодна саюзы – за што‑небудзь ці супраць каго‑небудзь – Лукашэнку трэба спачатку зьмяніць сябе і сваю краіну. Бяз гэтага перамовы й саюзы з заходнімі краінамі ці нават з Украінай асуджаныя на правал.

Вось чаму ў Расеі з алімпійскім спакоем назіраюць за візытамі кіраўніка «саюзнай дзяржавы». У Крамлі ведаюць, што далей размоваў справа ўсё адно ня пойдзе. Так што да сапраўднай рэанімацыі Балта‑чарнаморскага калектара па‑ранейшаму вельмі далёка.

Калі гэты праект увогуле некалі спраўдзіцца.

А пакуль што давядзецца задаволіцца, у лепшым выпадку, «двума катэджамі на Рублёўцы».

Газэта «Свабода»

Каментары

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам5

На Растоўскай АЭС адбыўся выбух і Расію накрыла хваля радыяцыі? Паспрабавалі разабрацца1

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →