Пракурор патрабуе для Лобава пяць гадоў турмы, для Дашкевіча — тры
Прысуд будзе абвешчаны заўтра аб 11-й гадзіне.
Лобаў у апошнім слове называе гэты працэс «спланаванай правакацыяй улады».
Прысуд будзе абвешчаны заўтра, а 11 гадзіне.
19:03
Дашкевіч перакананы, што «ўсёмагутнасць» суддзяў, пракурораў хутка абрынецца. Ягоная прамова была сустрэтая воплескамі.
19:00
Гэтым судзілішчам нас не спыніш, кажа Дашкевіч. «Мы толькі больш аддана будзем рэалізоўваць сваю справу».
Дашкевіч згадвае пасобнікаў Бакіева, Кадафі. Кажа, што такі самы лёс будзе чакаць і ўдзельнікаў сённяшняга паседжання.
18:59
Дашкевіч засяроджвае ўвагу на некалькіх момантах. Найперш тое, што ён з Эдуардам займаецца палітычнай дзейнасцю. Гаворыць, што для яго важным было «дажыць да 19 снежня». Кідацца на двух сексотаў пасля просьбы закурыць было б неразумна.
18:58
Судовыя спрэчкі скончыліся. Зараз апошняе слова будзе казаць Зміцер Дашкевіч.
18:38
Аўсяннікава кажа, што абвінавачаныя проста абаранялі сваё жыццё і здароўе.
18:36
Аўсяннікава адзначае, што адзін сведкам пачатка бойкі быў Лазар. І Лазар заявіў, што пачынальнікам бойкі былі «пацярпелыя».
18:34
Адвакатка Аўсяннікава кажа, што прысуд не можа грунтавацца на сумневах. І яны павінны трактавацца на карысць абвінавачаных. Яна лічыць, што віна Лобава не даказаная і просіць яго апраўдаць.
18:28
Сямешка адзначае наколькі ўпэўнена, юрыдычна правільна паводзяць сябе «пацярпелыя».
Мар’яна просіць апраўдаць свае падабароннага Дашкевіча.
18:19
Сямешка адзначае шматлікія парушэнні падчас следства. Напрыклад, пратакол выемкі фомкі не адпавядае часу, пазначанаму ў пратаколе. Кажа, што парушэннем была адмова ў правядзенне экспертызы тампона з слядамі крыві. Мар’яна гаворыць, што Каравы і Гарбачова абверглі шматлікія довады абвінавачвання.
Яна настойвае на тым, каб паказанні Малышава і Савіцкага былі прызнаныя несапраўднымі.
18:13
Мар’яна Сямешка кажа, што няма ніякіх доказаў віны Дашкевіча, а таксама Лобава. І суд гэтых доказаў не прадставіў.
18:09
Мазоўка кажа, што довады абвінавачаных аб невінаватасці беспадстаўныя. Разам з тым, было ўстаноўлена, што Дашкевіч ніякіх прадметаў для нанясення ўдараў.
Пракурор патрабуе для Лобава пяць гадоў турмы, для Дашкевіча — тры.
17:54
Пракурор Мазоўка пачынае сваю прамову. Кажа, што ніякага сачэння за Дашкевічам і Лобавым не было. Абвінаваўца згадвае пра фомку, што была ў Лобава. Мазоўка кажа, што паказанні сведкі Каравага часта мяняліся і стабільнасцю не адзначаліся.
17:50
Суддзя Шылько адхіляе хадайніцтва Мар’яны Сямешкі аб часе, каб падрыхтавацца да судовых спрэчак. Сямешка кажа, што ёй трэба хаця б дзень на падрыхтоўку.
Алена Аўсяннікава яе падтрымлівае.
Шылько абвяшчае пачатак судовых спрэчак.
17:46
Хадайніцтва Дашкевіча аб усталяванні ўсіх мабільных тэлефонаў і паводле іх асобаў, што знаходзіліся 18 снежня ў тым квадраце, дзе адбыўся інцыдэнт, адхіленае.
17:43
Суддзя адхіліла хадайніцтва адвакатаў Дашкевіча і Лобава наконт медыцынскай экспертызы. І ўсталявання, чыя кроў была на тампоне.
17:28
Па медыцынскай экспертызе тампона суддзя прыме рашэнне пазней. Цяпер яна выйшла ў дарадчы пакой.
17:25
Суддзя Шылько адхіліла хадайніцтва аб тэлефонных размоваў Гарбачовай у перыяд ад 16:00 да 16:40 18 снежня. Маўляў, Гарбачова не магла хлусіць.
17:16
«Нават калі гэта кроў Лобава, то як гэта паўплывае на абвінавачванне?», — пытаецца суддзя Шылько.
Аўсяннікава кажа, што гэта дасць падставу лічыць, што менавіта «пацярпелыя» напалі на Лобава і Дашкевіча. І разбілі Лобаву губу.
17:10
Пракурор кажа, што падставаў не давяраць сведкам няма. Таму патрэбаў у дадатковых даследаваннях няма. Тое самае датычыць і медыцынскай экспертызы.
17:06
Да матэрыялаў справы далучаныя характарыстыкі на Лобава і Дашкевіча.
17:03
Таксама Мар’яна Сямешка патрабуе даследаваць, ці былі Савіцкі і Малышаў прыцягнутыя
17:00
Таксама яна просіць запатрабаваць уваходзячыя тэлефонныя званкі на нумар 102 увечары 18 снежня.
Мар’яна Сямешка падтрымлівае хадайніцтвы Аўсяннікавай аб медыцынскай экспертызе Лобаву.
16:59
Адвакат Алена Аўсяннікава заяўляе, што Лобаву не была зробленая медыцынская экспертыза. Хоць быў марлевы тампон з астаткамі на ім слядоў першай групай крыві. Невядома каму яна належыць. Для гэтага трэба зрабіць медыцынскую экспертызу.
16:58
Скончыўся разгляд матэрыялаў справы.
16:17
Заключэнне медэкспертызы па збіццю Савіцкага было толькі 26 снежня. Тады як інцыдэнт здарыўся 18 снежня.
16:10
Допыт сведкаў скончаны.Цяпер пачынаецца пісьмовае даследаванне матэрыялаў справы.
15:52
Малышаў пытаецца праз сценку, ці ўсведамляе Лазар, што можа быць прыцягнуты за непраўдзівыя сведчанні.«Так, як і вы», — не разгубіўся хлопец. Ягоны адказ выклікаў апладысменты.
15:42
У РУУСе Лазар тлумачыў маёру, што невінаваты. Супрацоўнікі міліцыі, што затрымлівалі іх, у гэтым не ўдзельнічалі.
15:40
Паводле Лазара, з ім, Дашкевічам, Лобавым звярталіся ў пастарунку, як з затрыманымі. З Малышавым не рабілі нічога, а вось Савіцкага ён не бачыў увогуле.
15:33
Лазар упэўнены, што Малышаў першым нанёс удар Дашкевічу. Таксама бачыў замах Савіцкага на Лобава.
15:21
Лазар кажа, што вельмі добра запомніў Малышава. Менавіта ён нанёс удар Дашкевічу ў жывот.
Савіцкі адначасова з гэтым напаў на Лобава. Лазара ж нехта балюча ўдарыў па назе. Ён нават не заўважыў хто, бо ўсё было вельмі хутка.
15:06
Выклікаецца на допыт Дзяніс Лазар. Ён быў затрыманы разам з Дашкевічам і Лобавым. Але потым быў адпушчаны.
14:56
Марачкоў расказвае, што ў пастарунку Дашкевіч спрабаваў давесці, што апазіцыянер,
што без яго будуць паліць рэзідэнцыю прэзідэнта.
14:54
На абсалютную большасць пытанняў Марачкоў адказвае аднолькава: «Не помню».
14:49
Кажа, што Савіцкі адразу паскардзіўся на стан здароўя. Маўляў, яго ўдарылі ломам. Гаворыць, што пешы патруль і машына прыбылі на месца адначасова.
Паводле Марачкова, Дашкевіч супраціва не аказваў.
14:32
Марачкоў кажа, што пабачыў на месцы здарэння, як два чалавекі змагаюцца. Марачкоў прыбыў разам з камандзірам узводу Мілінцом.
Марачкоў бачыў, як адзін чалавек ляжаў, а другі яго прытрымліваў іншага. Той, які трымаў, сказаў, што затрымаў нападаючага.
14:27
Працэс аднавіўся пасля перапынку.
З’явіўся сведка Віктар Марачкоў. Працуе міліцыянерам у палку спецыяльнага прызначэння.
13:40
У судовым працэсе абвешчаны перапынак да 14:15.
13:04
Кажа, на месца прыбыў, бо па радыёстанцыі пачуў інфармацыю аб бойцы.
«Сёння я магу патруляваць у адным месцы, заўтра — у іншым. Стабільнасці няма ніякай», — кажа сведка.
Нічым асаблівым паказанні Зянькевіча не адрозніваюцца ад словаў папярэдніх міліцыянераў.
12:58
Пачынаюць дапытваць сведку Ігара Зянькевіча, міліцыянт. Напарнік Тозіка.
12:32
Сведка Тозік кажа, што вінаватых вызначыў не ён, а камандзір узводу.
12:25
Тозік сведчыць, што ў Савіцкага было рассячэнне. Кажа, была кроў.
Тозік гаворыць, што не ведаў, хто такія Дашкевіч і Лобаў, чым яны займаліся.
12:16
Тозік кажа, што дзяжурыў у той дзень у Маскоўскім раёне. Быў званок, што адбываецца бойка. Тозік прыйшоў на месца здарэння пешшу.
Па прыбыццю ён пабачыў, што некалькі чалавек змагалася. Уласна Тозік затрымліваў Лобава.
«Лобаў і Савіцкі качаліся ў снезе», — кажа Тозік.
Кажа, што Савіцкаму як буйнаму адзелі на рукі кайданкі. Лобаў вёў сябе спакойна.
12:12
Сведка Віктар Марачкоў на суд не з’явіўся, бо павёз дзіця ў паліклініку.
Цяпер дапытваюць Андрэя Тозіка, ПМНС Мінгарвыканкаму.
11:58
Дашкевіч: «Усё, што сказаў Каравы, было абсалютнай праўдай».
11:54
Каравы: «На дадзены момант, лепш бы я прайшоў міма гэтага здарэння і не даваў ніякія паказанні».
Святлана Гарбачова пазнаць Каравага не можа.
11:52
Сведка Каравы сцвярджае, што ніякага ўдару манціроўкай не было.А ў пратаколе допыту запісана няправільна.
11:47
Каравы кажа, што ў паказаннях шмат што няправільна запісана. Пратакол свайго допыту ён прачытаў «не зусім чотка».
11:44
Суддзя Алена Шылько дапытвае, чаму Каравы не паведаміў падчас папярэдняга допыту, што чалавек зверху наносіў удары таму, які быў пад ім. «Апытвалі вельмі бегла», — кажа сведка.
Яго апыталі толькі праз месяц пасля здарэння.
11:34
Каравы гаворыць, што не ўжываў у той дзень спіртных напояў.
Адвакатка Аўсяннікава пытаецца ў Каравага, ці казалі яму: «Ідзі адсюль, мы самі разбяромся». «Ну так, маглі быць такія словы».
Крыві на твары ні ў каго прыпомніць не можа. «Калі б была кроў, то заўважыў».
11:11
Каравы кажа, што затрыманне адбылося вельмі хутка. «Заламалі рукі за спіну ўсім».
Пацвярджае, што ў аднаго чалавека ў руках была манціроўка чырвонага колеру. Чалавек з манціроўкай ішоў ад іншага чалавека, што ляжаў на зямлі. Ён падышоў да людзей, што ляжалі на зямлі.
Кажа, што чалавек, які зверху, дастаў тэлефон і спрабаваў некуды пазваніць.
10:55
Каравы таксама лічыць, што бойка адбылася ў нядзелю 19 снежня. Ён вяртаўся з працы дадому, пасля чаго пачуў крыкі: «Дапамажыце!»
Пабачыў чалавека, які ляжаў на зямлі, а той, што быў зверху «спрабаваў яго калашмаціць». Верхні наносіў некалькі ўдараў, а той, што быў знізу, спрабаваў адбіцца. «Рабіў усё магчымае, каб яго не білі».
Побач знаходзіўся яшчэ адзін чалавек. «Але пры мне ён нікога не біў». Чалавек, што ляжаў на зямлі прасіў выклікаць міліцыю. К
алі меркаваць з учорашняга пасяджэння, то гэта быў Дашкевіч.
10:51
Дапытваюць Юрыя Каравага. Працуе аўтаслесарам. Сам з Беразіна, у Мінску жыве на вуліцы Льва Сапегі — гэта побач з вуліцай Брыля. Быў сведкам здарэння.
10:30
Гарбачова лічыць, што інцыдэнт здарыўся ў нядзелю 19 снежня.
10:24
Гарбачова кажа, што ніякіх крыкаў аб дапамозе не было. Металічных прадметаў у руках ні ў каго яна не бачыла. Крыві таксама не бачыла.
10:16
Міліцыянт забараніў прысутным у залі «выказваць эмоцыі». Гэта выклікала абурэнне ў залі.
Працэс аднавіўся. Дапытваюць сведку Святлану Гарбачову. Яна жыве на вуліцы Янкі Брыля, дзе адбыўся інцыдэнт. Менавіта яна заўважыла бойку і патэлефанавала ў міліцыю. Кажа, што ў бойцы ўдзельнічала, ці то шэсць, ці сем чалавек. Кажа, што бачыла, як двое ляжалі на зямлі, а яшчэ двое іх прытрымлівалі зверху. Яшчэ адзін чалавек проста ляжаў на зямлі, а шосты хадзіў і размаўляў па тэлефоне.
Гарбачова прайшла міма і потым пазваніла ў міліцыю.
***
Сёння, 23 сакавіка, у судзе Маскоўскага раёна працягнецца судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе над лідарам Маладога фронту Змітром Дашкевічам і ягоным паплечнікам Эдуардам Лобавым.
Хлопцаў абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Нібыта яны вечарам 18 снежня збілі двух выпадковых грамадзян.
«Пацярпелыя» ў зале суда не з’яўляюцца. Яны адказваюць на пытанні
І Малышаў, і Савіцкі непрацуючыя, і нават ніколі не працавалі. На пытанне адкуль бяруць грошы адказваюць: «Бог дае».Адзінз іх не карыстаецца мабільнікам, бо адмаўляе «дасягненні сучаснай навукі».
Учора былі дапытаныя абвінавачаныя і пацярпелыя. А таксама адзін сведка. Сёння працягнецца допыт сведкаў.
Каментары