Крыху нечаканай ахвярай беларускай сістэмы наймання стаў дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Замяталін. Міністэрства культуры проста не падоўжыла з ім кантракт.
Калектыў кінастудыі спрабаваў заступіцца за Ўладзіміра Пятровіча. Як распавялі «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» супрацоўнікі «Беларусьфільма», яны сабралі подпісы ў падтрымку папярэдняга дырэктара і маюць намер звярнуцца з адпаведным хадайніцтвам у Міністэрства культуры.
Замяталін кіраваў нацыянальнай кінастудыяй апошнія 4 гады. Да гэтага займаў розныя адказныя пасады, у тым ліку першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Узнагароджаны часцю медалямі «За бездакорную службу».
Каментары