Грамадства3838

Сям’я Латыпавых

Пасля публікацыі навіны пра набыццё Латыпавым нерухомасці ў рэдакцыю пазваніла жанчына, якая прадставілася знаёмай сям’і Латыпава.

Не так даўно ў беларускіх СМІ прайшла інфармацыя, што былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Урал Латыпаў набыў сваім дзецям Алене і Кіму кватэры ў Маскве, агульны кошт якіх склаў амаль мільён даляраў.

Урал Рамдракавіч

Ураджэнца Башкірыі Урала Рамдракавіча Латыпава ў Мінск упершыню занесла яшчэ ў 1974 годзе на вышэйшыя курсы КДБ СССР. Пачыналася кар’ера Латыпава якраз са спецслужбаў. Да 1989 года ён служыў у органах КДБ на самых розных пасадах. Потым стаў намеснікам начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі.

З Лукашэнкам Латыпаў ад першага года. У 1994-м Урал працуе памочнікам прэзідэнта. На гэтай давяральнай пасадзе ён прасядзеў чатыры гады, пакуль не замяніў Івана Антановіча на пасадзе міністра замежных справаў. У 2000 годзе на тры месяцы давялося яму ўзначаліць і Раду бяспекі.

Апошняй жа пасадай у Беларусі для Латыпава было кіраўніцтва Адміністрацыяй прэзідэнта. Неўзабаве пасля рэферэндуму аб трэцім тэрміне Латыпаў сышоў у адстаўку.

«Ні ў дзяржаўных органах, ні ў КДБ я працаваць больш не буду. Гэта перагорнутая старонка», — падзяліўся тады Латыпаў у інтэрв’ю «Народнай волі».

Латыпаў заўсёды меў рэнамэ інтэлектуала, і свой розум ён умела выкарыстоўваў для замацавання ўлады Лукашэнкі.

Цікава, што да апошняга ён ездзіў не на дарагой машыне, а на сціплай бардовай «сямёрцы».

Кіраўнік дзяржавы, здаецца, таксама ставіўся да свайго падначаленага з вялікай павагай, што ёсць, у прынцыпе, рэдкасцю. Латыпаў з’ехаў у Маскву, тры гады адпрацаваў старшынёй кансультацыйнае рады кампаніі «Лукойл-Беларусь». Летась Латыпаў узначаліў кампанію «Дырэкт-Менеджмент», якая ўваходзіць у буйны маскоўскі дэвелаперска-будаўнічы холдынг «Рубін».

Кампанія знаходзіцца ў ліку лідараў расійскага рынку забудовы і эксплуатацыі гандлёвых і офісных памяшканняў. Сярод уладальнікаў холдынга Урал Латыпаў не значыцца.

Не Урал, а самі дзеці

Пасля публікацыі навіны пра набыццё Латыпавым нерухомасці ў рэдакцыю пазваніла жанчына, якая прадставілася знаёмай сям’і Латыпава.
Найперш яна сказала, што кватэры набываў не Урал Рамдракавіч, а самі дзеці, якія працуюць на добрых пасадах.

Што датычыць Кіма Латыпава, то, па яе словах, ён ажаніўся з дзяўчынай з-пад Слуцка. Часта прыязджае ў Беларусь да сваякоў жонкі. «Бульбу прыязджае капаць. Мову нашу шануюць», — казала жанчына.

У самога Урала жонка таксама беларуска. Ён і сёння часта наведвае Мінск.

Мы вырашылі высветліць, кім жа працуюць дзеці Латыпава. Знайсці такую інфармацыю аказалася нескладана.

Кім

Сын былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кім Латыпаў працуе ў буйной брытанскай юрыдычнай кампаніі Linklaters.

Кім спачатку скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. А потым у 2002-м атрымаў ступень магістра ў сусветна вядомым Оксфардскім універсітэце (Вялікабрытанія). Ён вывучаў еўрапейскае і параўнальнае права.

Яшчэ за час вучобы ў Расіі ён праходзіў практыку ў розных юрыдычных канторах. Першай жа сур’ёзнай стала праца юрыста ў кампаніі Global One.

Адразу па сканчэнні Оксфарда 26-гадовы Латыпаў уладкоўваецца ў маскоўскі офіс Linklaters. Юрысты гэтай кампаніі аказваюць падтрымку пры падпісанні самых розных здзелак. Працадаўца Кіма Латыпава займае другое месца па даходах сярод падобных брытанскіх фірмаў.

Дарэчы, па звестках мінулага года Linklaters плаціла сваім новапрынятым супрацоўнікам 61,5 тысячы фунтаў стэрлінгаў у год (прыкладна 51 тысяча еўра).

Праз два гады працы Латыпаў становіцца ўжо вядучым супрацоўнікам прадпрыемства. У 2007—2008 гадах ён працуе ў галоўным лонданскім офісе, а потым зноў вяртаецца ў Маскву. Ад мінулага года Латыпаў значыцца на сайце Linklaters як партнёр кампаніі ў Маскве.

Пры ўдзеле Кіма Латыпава прымаліся досыць значныя здзелкі. Напрыклад, падчас зліцця буйных алюмініевых кампаній свету РУСАЛа і СУАЛа, ці калі швейцарцы з Glencore набывалі працэнт у «Руснафты», альбо пры здзелках найбуйнейшага вытворцы медзі з Казахстана «Казахмыса».

Такім чынам, Латыпаў заслужыў сваёй працай добрую рэпутацыю.

Алена

Алена Уралаўна Латыпава на сёння з’яўляецца старшым выкладчыкам кафедры адміністратыўнага і фінансавага права Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных зносін.

Вучылася яна ў гэтай жа ВНУ, атрымала, як і брат, чырвоны дыплом. У 2004-м паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Забеспячэнне выканання абавязку па выплаце падаткаў і збораў: фінансава-прававы аспект».

Чытае лекцыйныя курсы «Фінансавае права Расіі», «Міжнароднае фінансавае права», «Бюджэтнае права Расіі і замежных краін», спецкурс «Механізм выканання абавязку па выплаце падаткаў і збораў».

На папулярным расійскім кніжным сайце ozon.ru прапануецца чытачам 128-старонкавая манаграфія Алены Латыпавай, прысвечаная праблеме выплаты падаткаў.

Такім чынам, можна меркаваць, што дзеці Латыпава сапраўды досыць паспяховыя і забяспечаныя людзі.

Але ні сам Латыпаў, ні ягоныя дзеці не звязалі свайго лёсу з Беларуссю. Дарэчы, няма другой такой краіны, топ-чыноўнікі якой выязджалі б пасля адставак на працу ў былую метраполію так масава.

Як у іншых?

Вядома, што дзеці Аляксандра Лукашэнкі скончылі факультэт міжнародных адносінаў БДУ. Цяпер яны займаюць высокія пасады ў краіне. Віктар — дарадца кіраўніка краіны па бяспецы, Дзмітры ўзначальвае «Прэзідэнцкі спартыўны клуб».

Сын Уладзіміра Навумава Захар цяпер працаўладкаваны ў службе пратакола Міністэрства замежных справаў. У сферы дыпламатыі задзейнічаны сын кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея Віталь.

Прадстаўнік Беларусі пры Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу Андрэй Сухарэнка — сын былога старшыні КДБ Сцяпана.

Каментары38

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →