Грамадства11

Мінскія кантралёры затрымалі ў 2024 годзе больш за 100 тысяч безбілетнікаў

Заведзена шэсць крымінальных спраў за напад на кантралёраў.

За 2024 год у сталіцы больш за 100 тыс. безбілетных пасажыраў грамадскага транспарту атрымалі штрафы агульнай сумай больш за тры мільёны рублёў. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміла прэс-сакратар «Мінсктранса» Алена Грамыка.

Па яе словах, далёка не ўсе пасажыры рэагавалі на адміністрацыйныя пратаколы адэкватна: за напады на кантралёраў заведзена шэсць крымінальных спраў паводле ч. 1 арт. 366 КК (гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Пры гэтым кантралёры дакладна выконвалі сваю працу — згодна з заканадаўствам, безбілетны пасажыр не можа быць пакараны толькі папярэджаннем, ён абавязаны заплаціць штраф — ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Цяпер гэта складае 21—42 рублі, прычым суму можна аплаціць як на месцы, так і пазней праз АРІП — на працягу месяца з дня выпіскі штрафу.

Як адзначыла Алена Грамыка, адказнасць за безбілетны праезд у гарадскім грамадскім транспарце наступае з 16 гадоў.

Прадстаўнік «Мінсктранса» таксама растлумачыла, ці абавязаны безбілетны пасажыр пасля атрымання штрафу пакінуць салон.

Па яе словах, гэтая працэдура не вызваляе ад аплаты праезду. І калі безбілетнік адмаўляецца аплачваць праезд, то кантралёр мае поўнае права запатрабаваць выйсці з транспартнага сродку на найбліжэйшым прыпынку.

Каментары1

  • Ой
    14.01.2025
    Контролеров в летний период было много. Тогда молодые студенты учебных заведений катались и штрафовали и говорили, что за общагу работают так. Сейчас поменьше, а в реальности наверное бы кроме пенсионеров там никто б не работал.

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах45

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля30

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах45

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →