Здарэнні55

Палез у машыну па чахол, і стрэльба стрэліла. Падрабязнасці трагедыі, у якой дзед выпадкова застрэліў унука

Сям'я паехала паляваць на зайца ў Лідскім раёне. Усё скончылася гібеллю васьмігадовага хлопчыка.

Трагедыя здарылася ў мінулую суботу ў адной з паляўнічых гаспадарак на мяжы Лідскага і Дзятлаўскага раёнаў. Дзядуля, бацька і васьмігадовы хлопчык прыехалі з Бярозаўкі паляваць на зайца. Знаёмы з сітуацыяй паляўніцтвазнаўца распавёў Onliner.by, што адбыўся няшчасны выпадак.

«Я там не быў, але чуў, што яны ўжо збіраліся садзіцца ў машыну, калі дзядуля палез туды па чахол, каб пакласці стрэльбу. Стрэльба была не разраджаная і стрэліла проста ў хлопчыка», — распавёў паляўнічы.

Выратаваць не ўдалося: машына імчалася насустрач хуткай дапамозе, але ў раёне вёскі Мінойты хлопчык памёр.

Вядома, што загінулае дзіця выхоўвалася ў добрай сям'і, вучылася ў адной са школ Бярозаўкі. Дырэктар школы ад каментароў адмовіўся.

Каментары5

  • Барадзед
    15.01.2025
    Яніна , хорошо, что из окна пятого этажа не выпал.
  • Чахол ня можа хадзіць
    15.01.2025
    "Па чахол", хіба ўсё ж
  • мазгі
    15.01.2025
    Яніна , на гэтай "жарстокасьці" уся наша цывілізацыя пабудаваная і вы існуеце дзякуючы ёй. Вы яшчэ вёсковым жыхарам раскажыце пра жарстокасьць, хай пасьмяюцца з вашых забабонаў сталічных. Раскажыце тым хто з 6-8 гадоў ужо бачыў як б'юць свінню, а мо і разбіраць дапамагаў нават і сьвежыну ледзь не з нажа еў. І большасьць сапраўдных паляўнічых дарэчы бярэ (і заўжды брала) на паляванне дзяцей каб вучыць іх.

    Трагедыя не ў выніку таго што яны пайшлі паляваць. А ў выніку таго што дзед - дэбіл які не ведае правілаў бяспекі пры карыстанні зброяю, ці проста махнуў на іх рукою. Лезці ў машыну па нейкія рэчы з заражанаю стрэльбаю ды яшчэ калі каля цябе людзі - гэта няма мазгоў зусім. Паляўнічыя нават пры сустрэчы між сабою ў лесе заўсёды разраджалі стрэльбы, гэта проста інстынктыўна ўсё павінна быць адпрацавана. А не тое што яшчэ і лезці з ёю кудысь...

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць