Грамадства3636

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Палітзняволенага папулярнага блогера знялі ў сюжэце для тэлеканала АНТ. Магчыма, рэжым Лукашэнкі мае намер таргавацца з амерыканскімі ўладамі адносна лёсу супрацоўнікаў радыё «Свабода». 

Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года, яшчэ тады, калі ў Беларусі толькі ішла выбарчая кампанія. 14 снежня 2021 года яго асудзілі на 15 гадоў зняволення. 

На момант запісу інтэрв'ю для прапагандыстаў ён, хутчэй за ўсё, знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Пра гэта сведчаць даволі доўгія як для турмы валасы — у калоніі іх стрыгуць часцей.

Паказ размовы з Ігарам Лосікам запланаваны на 15 студзеня, у чацвер і пятніцу адпаведна маюць паказаць Ігара Карнея і Юрася Зянковіча. Сёння паказвалі Андрэя Кузнечыка. 

Паміж усімі гэтымі людзьмі ёсць сувязь. Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Ігар Карней доўгі час працавалі на амерыканскім Радыё Свабода. А юрыст Зянковіч — грамадзянін і Беларусі, і ЗША. Таму можна меркаваць, што серыя інтэрв'ю з імі сведчыць пра намеры рэжыму Лукашэнкі таргавацца адносна іх лёсу з амерыканскімі ўладамі. 

Каментары36

  • native
    14.01.2025
    Франак, рыхтуйся!
  • creck_55
    14.01.2025
    Ад(библейский) ещё не самое страшное, если ты его прошёл уже здесь.... ,,:-D :-D :-D,,
  • Смерць iм усiм
    14.01.2025
    Так выглядалi у фашысцкiх канцлагерах. А гэта лукашысска-расейскi.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →