Грамадства22

«Раней была смярдзючая, розніца каласальная». Цяпер усе мінчукі жывуць з артэзіянскай вадой — якія ўражанні?

Мінск нарэшце перавялі на артэзіянскую ваду. Водгукі розныя.

Скрыншот відэа з тыктоку

Па тыктоку разляцелася жартаўлівае відэа, прысвечанае пераводу сталіцы на артэзіянскую ваду. У роліку паказваюць, як мінчукі п’юць яе з келіхаў і выкідаюць фільтры для вады.

Але самае цікавае — не сам ролік, які набраў амаль 800 тысяч праглядаў, а больш за тысяча каментароў да яго, дзе мінчукі дзеляцца ўражаннямі наконт артэзіянскай вады.

Карыстальнікі нагадваюць, што частка раёнаў Мінска і раней карысталіся артэзіянскай вадой. Але жыхары Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў, якіх цяперашнія змены закранулі, расказваюць, што вада стала смачнейшая:

«Ура! На Малінаўцы нармальная вада!»

«Вада сапраўды стала выдатная! Смачна і без паху, фільтр больш не патрэбны. Дзякуй усім датычным!»

«Жывем каля Пушкінскай. Розніца ў вадзе каласальная. Была смярдзючая, скура раздражнялася і сохнула ад яе. Цяпер цудоўная вада!»

«Так, я заўважыла, Малінаўка. Учора дэгуставала — смачная, раней піць увогуле было немагчыма».

Але ж новая вада падабаецца не ўсім:

«Ну калі ў нас на Каменцы ўжо артэзіянская, то лепш бы была старая — чайнік ад накіпу менш чысціла».

«Я з Фрунзенскага, спрабавала пакаштаваць. Усё адно, мне здаецца, чымсьці аддае, ці я прыдзіраюся».

«Паверце, лепш праз фільтр усё адно праганяць [ваду]. У Серабранцы даўно ўжо такая вада, але пап’яце дні тры яе — і пачынае балець жывот».

«Так-так-так, у сястры на Карла Лібкнехта нават кава не маскіруе смурод вады».

Шмат хто з каментатараў ставіцца да новаўвядзення скептычна. Людзі нагадваюць — якая б ні была вада, на шляху да карыстальнікаў яна праходзіць праз тыя ж трубы, што і ранейшая вада. Таксама ў артэзіянскай вадзе багата вапны — адсюль і накіп на чайніках, і сляды, напрыклад, на шкле ў душавой.

Выглядае, што расставацца з фільтрам пакуль рана:

«Пачулі звон і пабеглі выкідаць:) Праект на стадыі разгортвання, ім яшчэ гадоў 10 да поўнага запуску працаваць».

«З крана з фільтрам усё роўна мякчэйшая вада… Ну а са звычайнага крана хоць не смярдзіць ужо! Агулам для мяне нічога не змянілася, усё роўна фільтраваную буду піць (Каменная горка, хэлоў)».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Барадзед
    15.01.2025
    Ещё лет так тридцать понадобится на водопроводизацию Минска, если, конечно, европейский капитализм в РБ не придет.
  • Паркан
    15.01.2025
    У 70-я мінулага стагоддзя, і раней, Менск ужо быў запясьпечваўся артэзіянскай вадою. Ніхто ня ведаў, як сьмярдзіць хлорка, можна было піць ваду з вадаправоду. І вось пабудавалі гэты вілейска-менскі, хай яго халера, калектар, і зрабілася ку-ку.
    Сапраўды, заўважыў, што вада прыемная, спадзяюся, што не часова. Мыцца такой вадою целу ў радасьць. А я ж люблю ў ванне паляжаць, Нашу Ніву пачытаць.

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі20

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку4

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі6

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі20

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →