Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду, які ўваходзіць у структуру Мінсельгасхарча, прынята рашэнне аб забароне ўвозу на тэрыторыю Беларусі мяса і малочных прадуктаў з Германіі. Забарона дзейнічае з 15 студзеня.
Гэтая забарона — часовая, яна звязаная з успышкай яшчуру, зарэгістраванага ў Германіі.
Да ўвозу ў Беларусь забароненыя: буйная і дробная рагатая жывёла, свінні, алені, дзікія ўспрымальныя віды жывёл, вярблюды, заапаркавыя і цыркавыя жывёлы ўспрымальных відаў.
Акрамя таго, з 15 студзеня з Германіі ў Беларусь не прапусцяць малако і малочныя прадукты, атрыманыя ад буйной і дробнай рагатай жывёлы.
З сённяшняга дня ў Беларусь з Германіі таксама забараняецца ўвозіць сперму быкоў, бараноў, казлоў і кныроў.
Каментары