Грамадства88

Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах

У гадавіну візіту Біла Клінтана ў Мінск праўладны канал паказаў, як выглядае знакамітая лаўка цяпер.

Мемарыяльную лаўку ў Курапатах паставілі ў 1994 годзе з нагоды візіту прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Мінск. Верхняя яе частка была выраблена з каменя, на якім быў выбіты надпіс «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці».

Лаўку некалькі разоў разбівалі вандалы. Апошні раз здарыўся ў 2019 годзе, пасля чаго верхнюю частку ўжо не аднаўлялі. Цяпер ад яе засталіся некалькі кавалачкаў, якія ляжаць на зямлі побач з лаўкай.

З нагоды гадавіны візіту Клінтана адзін з праўладных каналаў апублікаваў, як сцвярджаецца, нядаўнія фатаграфіі з Курапатаў. Лаўка ўсё ў тым жа разбураным стане, перад ёй стаіць бутэлька з ужо засохлымі кветкамі. З пастамента тырчаць металічныя шворны.

Пры гэтым на пярэдняй частцы лаўкі зафарбавалі абразлівы надпіс, які невядомыя пакінулі летам 2024 года. Тады прапагандысты адкрыта выхваляліся вандалізмам у Курапатах: размалявалі не толькі лаўку, але і крыжы.

Каментары8

  • .
    15.01.2025
    А камеры на дрэвах не працуюць, калі прыходзяць вандалы?
  • 1
    15.01.2025
    Ублюдки из конторы глубокого бурения сгорят в аду
  • Мх
    15.01.2025
    Была лава з чорнага каменю. Цяпер яе проста заманаліцілі, можа ў такім выглядзе лава будзе меньш цікавіць вандалаў. Насаджалі нейкіх кустоў на ўваходзе, размалявалі памятны камень, які сведчыў пра тое, што "тут будзе усталяваны помнік". Спадзяюся, людзі не забцудуць пра Курапаты, а злачынцы панясуць пакаранне.

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы22

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

У Мінску хату прадалі за 620 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая ўгода снежня

Масажыст стрыптыз-клуба ў Расіі арганізаваў банду, якая вымагала грошы ў расійскіх вайскоўцаў5

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне6

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку37

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы22

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →