Спорт2929

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і

«Я спадзяюся, што ў мяне будзе сям’я», — сказала першая ракетка свету, якая сустракаецца з бразільскім прадпрымальнікам грэцкага паходжання Георгіясам Франгулісам.

Арына Сабаленка. Фота: Vincent Thian / AP

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і, піша «Спорт Беларусі».

«Мне трэба берагчы сцёгны і спіну. Мне 26 гадоў, у гэтым годзе будзе 27. Я гуляла паказальны матч з Мірай Андрэевай — я старэйшая за яе на дзевяць гадоў. На дзевяць!» — сказала яна ў Мельбурне, дзе бярэ ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

«Як прафесійная спартсменка, я падыходжу да завяршэння кар'еры. Вы можаце ў гэта паверыць? Людзі выходзяць на пенсію ў 30 гадоў. Я не ведаю, гэта складанае пытанне. Я спадзяюся, што ў мяне будзе сям’я», — дадала яна.

Сабаленка заявіла, што любіць дзяцей, але не хоча заводзіць першае дзіця ў 35 гадоў.

«Вельмі хачу завесці дзіця, а потым вярнуцца. Я хачу, каб маё дзіця бачыла, як цяжка даводзіцца працаваць у жыцці, каб чагосьці дасягнуць. Так што так, я не ведаю. Гэта вельмі сур’ёзна», — распавяла першая ракетка свету.

Арына Сабаленка зараз бярэ ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе (Australian Open), які выйгравала два разы запар. 

Сёння беларуска прайшла ў трэці раўнд, абыграўшы іспанку Хесіку Бузас Манейра — 6:3, 7:5.

Каментары29

  • ололо
    15.01.2025
    Дачакаліся, ну а калі без эмоцый - чаму пра яе не пісаць? Гэта першая ракетка свету, лепшая сярод жанчын на планеце ў тэнісе, і менавіта таму - яна прыцягвае ўвагу.
    Жаданне выкрэсліць з інфаполя ўсіх хто не адпавядае вашым высокім маральным стандартам - гэта інфантылізм. Вядома, што ўсе мы ведаем ужо хто яна такая, ну дык і што?
  • Жвір
    15.01.2025
    Няхай усе пляны, задумы й мары, спраўдзяцца ! Посьпехаў ! І дзякуй НН, што сочыць за спартовымі падзеямі й інфармуе чытача. Спадзяюся, што чытачы будуць ведаць пра далейшы лёс Сабаленка, нават пасьля завяршэньня спартовай кар'еры.
  • Барадзед
    15.01.2025
    Жвір , у ее детей будет ее улыбка

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →