Свет1616

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі». Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што на месцы прэзідэнта забраў бы ўзнагароду ў школьніка, які на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў міжнародных алімпіяд адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз прарасійскую пазіцыю таго. 

Замест таго, каб паціснуць руку прэзідэнту, Сіман Оманік ёй толькі махнуў і адвярнуўся. Фота: Dennik N

«Хамавіты падлетак з украінскім сцягам на касцюме не паціснуў руку прэзідэнту… Камусьці тут трэба даць тры аплявухі», — напісаў Фіца.

Падчас урачыстасцяў у прэзідэнцкім палацы 13 студзеня славацкі старшакласнік Сіман Оманік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту краіны Петэру Пелегрыні праз прарасійскую пазіцыю апошняга. Адбылося гэта падчас узнагароджання пераможцаў матэматычнай алімпіяды. Пры гэтым хлопец меў на сабе стужку ў колерах украінскага сцяга.

«Я не думаю, што было б правільна паціснуць руку такому чалавеку або мець зносіны з ім, таму што я не згодны з ім і лічу яго ашуканцам і хлусам», — сказаў юнак у інтэрв'ю славацкаму выданню Dennik N.

Петэр Пелегрыні лічыцца прарасійскім палітыкам і саюзнікам прэм'ер-міністра Роберта Фіца. Пелегрыні перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Славакіі ў 2024 годзе.

Каментары16

  • Жнівень
    15.01.2025
    Тый момант калі розум перамагае крывавя грошы
  • Імя
    15.01.2025
    Адну - тав. Пелегрыні і дзьве - самому Фіцу?
  • Суповой пакетик
    15.01.2025
    Верно мыслишь, Фицо! Тебе самому, этому пелегрину... а кому еще? Кто-то еще есть в твоем окружении заслуживает оплеухи?

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →