Грамадства11

Дом Цапкалы зноў не ўдалося прадаць з аўкцыёну

Беспаспяховай аказалася другая спроба продажу з аўкцыёну арыштаванага дома экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы. Гэта вынікае з паведамлення на пляцоўцы e-auction.by, заўважыў «Позірк».

Фота: e-auction.by

Пачатак таргоў быў прызначаны на 9.00 15 студзеня. Але пасля таго, як прамінуў гэты час, на партале «БелЮрЗабеспячэння» з'явілася паведамленне, што «аўкцыён не адбыўся» праз «адсутнасць удзельнікаў».

На другіх таргах стартавая цана была вызначаная на ўзроўні 1 млн 683,2 руб., задатак — 168 320 рублёў.

Першы аўкцыён не адбыўся таксама праз адсутнасць ахвотных у канцы лістапада 2024 года, тады стартавы кошт дома складаў 2 млн 104 тыс. рублёў.

Двухпавярховы катэдж плошчай 418,3 м2, размешчаны на вуліцы Цяплічнай у Мінску, быў выстаўлены на аўкцыён у сярэдзіне кастрычніка. З ім прадаецца ўсё дамавое абсталяванне, прадметы інтэр’еру і зямельны ўчастак плошчай 0,1411 га.

9 красавіка 2024 года з другой спробы на аўкцыёне была прададзеная трохпакаёвая кватэра Цапкалы ў Мінску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 5 агульнай плошчай 103,7 кв.м. 

Валерый Цапкала 7 красавіка 2023 года быў завочна прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Каментары1

  • ЦПК-ло
    16.01.2025
    Люди с деньгами понимают, что Цепкалы вернуться.

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы18

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

У Мінску хату прадалі за 620 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая ўгода снежня

Масажыст стрыптыз-клуба ў Расіі арганізаваў банду, якая вымагала грошы ў расійскіх вайскоўцаў5

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне6

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку37

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы18

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →