Спорт22

Дзмітрый Баскаў перастаў быць членам выканкама НАК

Па выніках выбараў кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў выканкаме не аказалася сенатара і трэнера Колі Лукашэнкі.

Дзмітрый Баскаў

Прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта на новы тэрмін быў перавыбраны Віктар Лукашэнка. Цікава, што яго выбралі не аднагалосна: 82 члены НАК прагаласавалі за, двое выступілі супраць, яшчэ тры ўстрымаліся.

У новы склад выканкама НАК не ўвайшоў сенатар і трэнер Колі Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў. Дарэчы, Міжнародны алімпійскі камітэт і раней не прызнаваў членства Баскава ў выканкаме.

У снежні 2020 года паплечнік Лукашэнкі, звязаны з збіццём і затрыманнем Рамана Бандарэнкі, быў адхілены ад усіх мерапрыемстваў МАК і Алімпійскіх гульняў. Аналагічныя санкцыі былі ўведзеныя і адносна Аляксандра і Віктара Лукашэнкі: за тое, што НАК не толькі не абараняў спартсменаў ад палітычна матываванага пераследу, але і ўдзельнічаў у рэпрэсіях.

З ранейшых членаў выканкама, акрамя Баскава, у новы склад не ўвайшлі дырэктар стадыёна «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаем і дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Мужухін.

Месцы ў кіруючым органе, акрамя Віктара Лукашэнкі і яго віцэ-прэзідэнта Дзмітрыя Даўгалёнкі, атрымалі алімпійскі чэмпіён па гандболе і давераная асоба Лукашэнкі на мінулых выбарах Андрэй Барбашынскі, кіраўнік федэрацыі хакея Аляксандр Багдановіч, вядомая ў мінулым біятланістка Алена Зубрылава, дырэктар РНПЦ спорту Ірына Маляваная, кіраўнік федэрацыі настольнага тэніса Аляксей Пракаповіч, зорны ў мінулым гандбаліст, а цяпер кіраўнік федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка, старшыня федэрацыі барацьбы Алім Селімаў, былая мастацкая гімнастка Любоў Чаркашына і кіраўнік федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская.

Каментары2

  • Барадзед
    15.01.2025
    Ни в чем не повинные хотят на олимпиаду.
  • Валенты
    15.01.2025
    Ткні босу пальцам у вока! Залік! )))

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР5

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Усе навіны →
Усе навіны

На пахаванні снайперкі Марыі Зайцавай у Кіеве быў заўважаны незвычайны бел-чырвона-белы сцяг3

Сярод звестак, якія выцеклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм15

Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых2

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР5

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць