Здарэнні1515

Чаму людзей збіваюць на пешаходных пераходах? Дасведчаны кіроўца задумаўся пасля таго, як збілі яго жонку

Двое загінулых дзяцей (у Віцебску і Мінску), яшчэ некалькі пацярпелых дзяцей і дарослых. З пачатку года самыя рэзанансныя ДТЗ у краіне адбываліся на пешаходных пераходах. Збівалі людзей, якія ішлі на зялёнае святло, збівалі тых, каго кіроўцы павінны былі прапусціць, збівалі па двое і нават па трое адразу.

Фота: Onliner.by

Чытач Onliner.by, кіроўца са стажам, падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі — пасля таго, як на пешаходным пераходзе збілі яго жонку, якая пераходзіла дарогу на дазваляльны сігнал святлафора.

У пачатку снежня ўвечары на пешаходным пераходзе на вуліцы Мсціслаўца ў Мінску, насупраць Дома міласэрнасці, у ДТЗ пацярпела жонка чытача.

— Яе адкінуў на асфальт аўтамабіль, кіроўца якога не заўважыў пешахода, які спакойна ішоў праз дарогу на 14-й секундзе зялёнага пешаходнага святлафора, — расказаў ён Onliner. — У жонкі стрэс, сінякі на сцягне, штаны не прыдатныя да выкарыстання.

Кіроўца ў паніцы пасадзіў яе ў аўто і павёз у бальніцу, але па дарозе змяніў маршрут і адвёз дадому, да мужа. Прабачэнні і кампенсацыя былі прынятыя.

Кіроўца быў апытаны наконт усіх абставін, я прымусіў яго «падзьмуць» і паказаць усе дакументы. Ніякіх прыкмет ліхацтва, нахабства ці ап'янення. Усе апраўданні звяліся да аднаго: не заўважыў. Мы разышліся мірам.

Пытанне ў іншым: чытач, сам кіроўца з 15-гадовым стажам, задумаўся, чаму адбываюцца такія наезды на пешаходных пераходах.

— Я паверыў гэтаму кіроўцу, паверыў на 100 працэнтаў. Бясснежная зіма, пастаянныя прыцемкі, асляпленне ліхтарамі і фарамі ў гэтай цемры і дарожным хаосе — гэта сапраўднае выпрабаванне для вачэй і рэакцыі кіроўцы. Не заўважыў, кепска відаць, кепска асветлена — гэта небяспека, ДТЗ, непапраўныя наступствы.

Часам, набліжаючыся да пешаходнага пераходу, разумееш, што не можаш пераканацца ў адсутнасці пешахода, пакуль цалкам не спынішся — настолькі цёмна. А як быць, калі шэсць палос перасякаюць некалькі пешаходных пераходаў (як на вуліцы Філімонава ад «Аквамарына» да вуліцы Францішка Скарыны), і ўсе яны цёмныя і нерэгулюемыя? — задаецца пытаннем суразмоўца.

У актуальнай рэдакцыі ПДР, дарэчы, фармулёўка наступная (п. 116): пры пад'ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу і (або) веласіпеднага пераезду кіроўца павінен даць перавагу пешаходу і саступіць дарогу веласіпедысту. А раней гэты ж пункт правілаў гучаў інакш: пры пад'ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам.

— Неналежная асветленасць пешаходных пераходаў Мінска — адна з галоўных умоў, якія спрыяюць узнікненню ДТЗ на іх, — працягвае чытач. — Пра асветленасць пераходаў на загарадных дарогах, якія праходзяць праз вёскі і аграгарадкі, можна нават не гаварыць. Гэта латарэя, дзе стаўка — жыццё і свабода. Узгадайце ўчастак дарогі ад Бягомля да Докшыц, на Браслаў: пасёлкаў на дарозе шмат, пераходаў шмат. Але асвятлення няма.

Права пешаход мае, але бяспека рэалізацыі гэтага права не прадугледжаная. Думаеце, у Мінску інакш? Паедзем па вуліцы Падлеснай у вячэрні ці ранішні час пік. Паміж гастраномам (Падлесная, 36) з аднаго боку і пешаходным мастом над чыгункай з другога боку ёсць пешаходны пераход і аўтобусны прыпынак. Групамі і паасобку людзі выпрабоўваюць лёс на пешаходным пераходзе, які не асветлены ліхтарамі зусім. З'ездзіце туды ў змроку і выпрабуйце лёс.

На «зебру» з яе сімвалічнымі чорна-белымі палосамі жыцця трэба накіраваць святло, якое пераможа небяспеку, — заключыў кіроўца.

«Абсалютна згодны з тым, што «неналежная асветленасць пешаходных пераходаў Мінска — адна з галоўных умоў, якія спрыяюць узнікненню ДТЗ на іх». У нас з гэтым жахліва. На загарадных трасах часам робяцца спробы падсвяціць пераход, але ў лепшым выпадку гэта толькі сам пераход. А варта было б падсвятляць падыход да яго, бо кіроўца глядзіць туды, і там толькі можна загадзя ўбачыць пешахода, — адзначыў адзін з чытачоў. — Калі пешаходы пачнуць выконваць п. 17.1 ПДР, кіроўцы будуць больш асцярожнымі перад пераходамі, а на «зебрах» з'явяцца добрыя лямпы, магчыма, усё зрушыцца ў лепшы бок», — напісаў яшчэ адзін чытач.

Каментары15

  • форум
    15.01.2025
    Як кіроўца са стажам, які ўнікнуў некалькі сутыкненняў і некалькі цудам не выклікаў сам, і як пешаход з досьведам адскаквання ад машыны, якая б мяне збіла на пераходзе, зразумеў, што "крывёй пісаныя" ПДР, знакі, светлаворы, разметка - гэта лухта, якую трэба браць пад увагу, але нельга на іх спадзявацца. Маё жыццё - мая адказнасць. Калі я кіроўца - не еду хутка на скрыжваннях, скідваю хуткасць перад пераходамі калі нават на іх зараз нікога няма, трымаю дыстанцыю ад прыпаркаваных машын і любых перашкод, адкуль можа выскачыць дзіцё, ровар, адчыніцца дзверы. Калі не магу трымаць дыстанцыю, еду яшчэ павольней. Калі я пешаход, гляджу ва ўсе бакі пераходзячы дарогу, нават аднабаковую. Заўсёды зважаю на роварныя дарожкі - а гэтага амаль ніхто не робіць. Не праходжу блізка каля запаркаванай машыны, калі там ёсць чалавек за стырном - у любую секунду ён можа завесціся ці даць заднюю.
  • з назіранняў
    15.01.2025
    пры набліжэнні да разметкі "пешаходны пераход" аўтамабілі часта паскараюцца
  • кіроўца
    15.01.2025
    форум, Цалкам падтрымліваю, плюс абавязкова святлоадбівальнікі на вопратцы ці на сумках, ці на абутку пешаходаў.

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў1

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі затрымалі «турагентку» з Мінска, якая нібыта абдурыла дзясяткі беларусаў

Тэмпы датэрміновага галасавання нарастаюць: ужо 17,67%9

За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС2

Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі1

У Мексіцы на пляж вынесла рыбіну, якая прарочыць катаклізмы3

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы4

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў1

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Галоўнае
Усе навіны →