Абвешчаны прэтэндэнты на прэмію брытанскую BAFTA.
У сераду былі абвешчаны намінанты на брытанскую кінапрэмію BAFTA 2025 года. Лідарам стаў трылер «Канклаў», які атрымаў 12 намінацый, піша Бі-бі-сі.
Акрамя яго, у намінацыі «Найлепшы фільм» знаходзяцца «Анора», «Бруталіст», «Выдатны незнаёмец» і «Эмілія Перэс».
У рэжысёрскай катэгорыі прадстаўлены Шон Бэйкер («Анора»), Брэйдзі Корбэт («Бруталіст»), Эдвард Бергер («Канклаў»), Дэні Вільнёў («Дзюна: Частка другая»), Жак Адыяр («Эмілія Перэс») і Каралі Фаржы («Субстанцыя»).
На ўзнагароду за найлепшую мужчынскую ролю прэтэндуюць Эдрыян Броўдзі («Бруталіст»), Цімаці Шаламе («Выдатны незнаёмец» / «Нікому невядомы»), Рэйф Файнс («Канклаў»), Х'ю Грант («Ерэтык»), Колман Дамінга («Сінг-Сінг»), Себасцьян Стэн («Вучань. Узыходжанне Трампа»).
У катэгорыі «Найлепшая жаночая роля» прадстаўлены Карла Сафія Гаскон («Эмілія Перэс»), Майкі Мэдысан («Анора»), Дэмі Мур («Субстанцыя»), Сірша Ронан («Выган»).
Латвійскі мультфільм Straume («Плынь»), які ўжо заваяваў амерыканскі «Залаты глобус», таксама прэтэндуе на ўзнагароду BAFTA ў адпаведнай катэгорыі.
Расійскі акцёр Юра Барысаў увайшоў у спіс прэтэндэнтаў на намінацыю «Найлепшы акцёр другога плана» («Анора»).
Сталі вядомыя пераможцы кінапрэміі «Залаты глобус»
Трыумф Латвіі: анімацыйны фільм пра ката выявіўся лепшым нават за мульцік ад Pixar, самы касавы ў гісторыі
У новым кіно раскрылі «Адысею» з незвычайнага боку — атрымалася вельмі прыгожа
«Канклаў». Драма, якая тонка даследуе межы грэшнасці чалавека, але кансерватыўную публіку чакае шок
Каментары