Літва не выявіла прыкмет таго, што крушэнне грузавога самалёта DHL у Вільні 25 лістапада магло быць вынікам дыверсіі. Найбольш верагодная прычына інцыдэнту — тэхнічная няспраўнасць, заявіў міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас.
«З улікам наяўнай у нас інфармацыі няма падстаў меркаваць, што гэта была дыверсія», — заявіў Кашчунас, якога цытуе агенцтва Reuters.
Міністр адзначыў, што візуальны агляд не выявіў слядоў знешняга ўздзеяння на самалёт, а члены экіпажа, якія выжылі, паведамілі, што перад крушэннем не было прыкмет хаосу, дыму ці хвалявання.
Начальнік Нацыянальнага цэнтра крызіснага кіравання Літвы Вілмантас Віткаўскас пацвердзіў, што следчыя схіляюцца да тэхнічнай прычыны аварыі.
«Калі будуць атрыманыя новыя даныя, мы можам змяніць напрамак расследавання, але пакуль такіх даных няма», — заявіў ён.
Літоўскія ўлады таксама паведамілі, што самалёт не выкарыстоўваў GPS для пасадкі, таму магчымыя перашкоды ў сігналах не маглі паўплываць на інцыдэнт.
Нагадаем, што раніцай 25 лістапада грузавы самалёт DHL, які выконваў рэйс з нямецкага Ляйпцыга, зрабіў жорсткую аварыйную пасадку побач з жылым домам у Вільні. У выніку крушэння загінуў адзін чалавек.
Міністр замежных спраў Германіі раней дапускаў, што інцыдэнт мог быць або няшчасным выпадкам, або гібрыднай атакай у «нестабільныя часы». А галоўнакамандуючы нямецкага Бундэсвера Карстэн Броер выказаў гіпотэзу, што інцыдэнт мог быць «праверкай» з боку Расіі для выяўлення патэнцыйных слабых месцаў.
Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія
Агляд самалёта, што разбіўся ў Вільні, будзе завершаны на працягу трох дзён
МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак
Германія пачала расследаванне крушэння самалёта DHL у Літве
Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні
Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне
У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя
Каментары