Затрыманыя двое мужчын, якія маюць дачыненне да забойства генерала-лейтэнанта Ігара Кірылава і яго ад'ютанта, піша 112.
Іх затрымалі яшчэ ўчора. Падазраваныя ўжо далі паказанні і распавялі следчым пра арганізатараў забойства, паведамляе тэлеграм-канал 112.
Выданне «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу піша, што след падазраваных узялі з месца здарэння, дзе камеры назірання зафіксавалі некалькі падазроных машын. Фактычна забойства было раскрыта па гарачых слядах, адзначыла крыніца «Коммерсанта».
Афіцыйных заяў па справе пакуль няма.
Начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік былі забіты выбухам учора ў Маскве. Канал «ВЧК-ОГПУ» дае падрабязнасці і пра асобу генерала, і пра само здарэнне.
Каментары