Грамадства1515

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна

Да канца года НАН абяцае сабраць і пратэставаць пяць узораў першага беларускага легкавога электрамабіля. Хоць урад анансаваў яго з'яўленне да восені.

Фота: av.by

Батарэі і праграмнае забеспячэнне для першага беларускага электрамабіля распрацавалі ў Акадэміі навук. Прынамсі, так сцвярджае намеснік дырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч.

Пры гэтым літыяіённыя ячэйкі закупляюць у Кітаі, пішуць «Мінск-Навіны».

«Сілавая ўстаноўка не толькі ключавы кампанент у сістэме электрамабіля. Ад 30 да 50% кошту ўсяго электрамабіля складае літыяіённая батарэя. Калі яе ёмістасць падае да 80 %, яна падлягае замене. Айчынная электроніка на батарэі дазваляе дакладна кантраляваць гэты параметр. Літыяіённыя ячэйкі мы закупляем у Кітаі, а ўся канструкцыя батарэі і яе электроніка распрацаваныя намі», — сцвярджае Бялевіч.

Электроніку рухавікоў у Беларусі стваралі групы на БЕЛАЗе і «БКМ холдынгу», а таксама каманда, якая распрацоўвала «ё-мабіль» расійскага бізнэсмена Міхаіла Прохарава.

Распрацаваныя ў акадэміі софт і электроніка дазволяць кантраляваць ёмістасць і працаздольнасць батарэі. Адпрацаваныя батарэі збіраюцца ўсталёўваць у стацыянарных назапашвальніках электраэнергіі — прылады, якія кампенсуюць скачкі напружання ў сетцы. Іх будуць прадаваць прадпрыемствам і бальніцам.

Пры гэтым праектаваць электрарухавік у Беларусі не збіраюцца. Хоць Бялевіч лічыць, што ягоны інстытут можа стварыць рухавік не горшы, чым у «Тэслы».

«Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы, чым у «Тэслы», — перакананы навуковец. — Аднак за ім стаяць асаблівыя вытворчыя тэхналогіі. Для іх патрэбныя міжнародныя рынкі са шматмільённым попытам, якога ў беларускіх прадпрыемстваў пакуль няма. Таму бессэнсоўна траціцца на такія тэхналогіі — яны не акупяцца.

Айчынныя прадпрыемствы пакуль працуюць у рамках сваіх абмежаванняў, але імкнуцца адпавядаць тэхніка-эканамічным паказчыкам замежных узораў», — заявіў Бялевіч.

Увесну тагачасны віцэ-прэм'ер Пятро Пархомчык заяўляў, што першыя ўзоры беларускага электрамабіля з'явяцца да восені, а да канца года яго запусцяць у серыйную вытворчасць. Мяркуючы па ўсім, тэрміны ў чарговы раз ссунуліся.

Каментары15

  • Алекс
    04.12.2024
    30 лет популизма
  • Гигин
    04.12.2024
    Зато этот Белевич может неплохо выступать в цирке.
  • клас!
    04.12.2024
    мы можам. але не хочам
    гэта вам не тое, што
    мы хочам, але не можам

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся7

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце9

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»37

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі3

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі6

Гістарычная канцэнтрацыя багацця — сімвалічная рассадка на інаўгурацыі Трампа. Жонку Цукерберга пасадзілі бліжэй, чым дзяржсакратара ЗША4

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера23

У Латвіі хочуць забараніць беларусам набываць нерухомасць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся7

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →