Свет22

Украіна атрымае 50 мільярдаў даляраў з замарожаных актываў Расіі ў найбліжэйшыя тыдні

Пра намер максімальна хутка перадаць расійскія грошы Украіне заявіў на брыфінгу дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.

Фота: freepik.com

Паводле слоў Энтані Блінкена, ёсць скаардынаваны план ЗША і Еўрасаюза па хуткай перадачы сродкаў Украіне.

«Цяпер мы на аснове замарожаных расійскіх актываў павінны атрымаць 50 мільярдаў даляраў, якія пойдуць Украіне. Гэтыя грошы пойдуць ад нас у наступныя тыдні, а таксама ад Еўропы, і гэта падтрымае Украіну на час у наступным годзе», — заявіў дзяржсакратар ЗША.

Ён падкрэсліў, што саюзнікі працягваюць працу над тым, каб пераканацца, што ва Украіны ёсць грошы і рэсурсы, неабходныя для падтрымкі эканомікі і абароны.

«Боепрыпасы, усё, што з гэтым звязана, хай гэта будуць СПА, ракеты ці бронетэхніка. Мы працуем вельмі рашуча, каб пераканацца, што на многія месяцы наперад Украіна будзе мець тое, што ёй трэба. Злучаныя Штаты робяць усё, што могуць», — дадаў Блінкен.

Каментары2

  • Мана
    04.12.2024
    Чаму вы не пішаце, што гэта крэдыт Украіне? Нібыта які забяспечаны расейскімі рэзервамі. Абслугоўваць хто будзе крэдыт?
  • Янка
    04.12.2024
    Мана, Пуцін з Набіўлінай

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 24

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →