Меркаванні2323

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца

Запалохванне нязгодных працягнецца, але крымінальных спраў можа стаць меней, лічыць Шрайбман. 

Мінск, 2020. Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

«Пасля выбараў ёсць пэўны шанц на тое, што рэпрэсіі стануць менш інтэнсіўнымі», — выказаў сваё бачанне аналітык Арцём Шрайбман у новым выпуску ютуб-праекта «Гадзіннічак цікае» і абгрунтаваў свой пункт гледжання.

«Па-першае, вычэрпваецца проста пул удзельнікаў пратэстаў 2020 года, якія яшчэ і не рэпрэсаваныя, і не выехалі, і не патрапілі ў поле зроку. Усё ж такі гэта не бясконца (…).

Канешне, яны могуць хадзіць па сваяках бясконца, падпісваць людзей, якія ўжо сядзелі, [на каналы, прызнаныя дзяржавай «экстрэмісцкімі»] і затрымліваць. Але звычайна такія рэчы заканчваюцца адміністратыўкай. (…)

Але агульны трэнд — на зніжэнне колькасці крымінальных спраў за масавыя акцыі. Натуральна, масавых акцый няма. (…) Таму колькасць палітвязняў змяншалася б сама сабой, нават, калі б ён [Лукашэнка] іх не выпускаў. Таму што людзі выходзяць, а новых набіраюць не ў такой колькасці».

Шрайбман звяртае ўвагу, што ва ўсе мінулыя гады інтэнсіўнасць рэпрэсій падштурхоўвалася электаральнымі кампаніямі:

«Рэферэндум, УНС, выбары ў «палатку», зараз прэзідэнцкія выбары. Мы бачым хвалі рэпрэсій перадвыбарчыя. Прынамсі гэтых хваляў можа зрабіцца меней. Натуральна, што большасць рэпрэсій працягнецца. Проста вось такіх, прымеркаваных да нейкай даты, іх можа стаць меней, (…) такіх рэпрэсій па цэнтралізаваным загадзе па рэгіёнах, па квотах. Я думаю, гэта магчыма».

На рэпрэсіі, на погляд, Шрайбмана, можа паўплываць пачатак дыялогу рэжыму з Захадам па палітвязнях:

«Калі працэс дыялогу з Захадам па палітвязнях пойдзе, то Лукашэнка можа (прынамсі візуальна яны ўжо гэта робяць) прыглушыць рэпрэсіі. ГУБАЗіК ужо не публікуе так званыя пакаяльныя відэа. Я думаю, яны могуць па інкамунікада нейкі прагрэс зрабіць. Дапусціць лісты ці сваякоў. Не ведаю.

Мне здаецца паслявыбарчы час прынамсі адкрывае акно тут для таго, каб паспрабаваць на гэтую тэму размаўляць, бо астатнія (акрамя міграцыйнага крызісу) не тэмы для дыялогу Лукашэнкі і Захаду».

«Верагоднасць таго, што рэпрэсіі зменшацца да гэтых выбараў, была нулявая. Пасля яна ўжо вышэйшая», — заўважае Шрайбман.

Каментары23

  • Шрайчалый
    25.11.2024
    Репрессии с нами до гробовой доски одного немолодого мужчины, хватку которого природа будет ослаблять, а следовательно чем-то это придется компенсировать. А дальше "будут посмотреть".
    И никаких проявлений политического инакомыслия, никаких независимых СМИ, никакой оттепели до того момента не будет. Что будет - будет смягчение позиции по незначительным эпизодам широких масс, остывших к сегодняшнему дню. Те, кто не активисты и не политики, и не журналисты и не НКО-НПО. Те, кто по сути попали под раздачу, выйдя на марш, написав комментарий, задонатив и тд и давно ничего не предпринимавших. От кого опасности около нуля по сути своей, но и тут все будет диктовать не диалог с западом или политика в широком смысле, а экономика и демография. И то и другое уже давно тяжело стонет.
    А любые "новые" политические эпизоды будут репрессироваться не меньше прежнего.
    Все ИМХО на основе своего зрелого жизненного опыта.
  • Васіль
    25.11.2024
    Шрайбман памыляецца. Галоўнае адрозненне сучаснасці ў тым, што да 2020 парушэнні на выбарах асуджаліся, але "абраныя прадстаўнічыя асобы" прынцыпова прызнаваліся пераможцамі. Нават пасля кампаніі 2019, адметнай трапленнем эскортніц Лукашэнкі у палатку. Таму кожны раз сітуацыя пакрыху ўстаканьвалася:
    - няшматлікіх (і шчыра кажучы - ня вельмі уплывовых) палітычных зняволеных (нават топавых) вызвалялі
    - дэмакратычныя сілы дабраахвотна самамаргіналізоўваліся ў акрэсленай рэжымам пясочніцы з процьмай інфільтраваных сексотаў кшталту Васкрасенскага і пад пільным назіраннем спецслужб
    - захад пачынаў размовы з рэжымам, а Лукашэнка вяртаўся да сваёй любімай гульні ў шматвектарнасць, якая дазваляла яму, ягонаму клану і ягоныму атачэнню добра красці і адкладаць буйны карупцыйны прыбытак па ўсяму сусвету.

    Але зараз "выбары" праз беспрэцэдэнтны тэрор не прызнаюцца увогуле. Карумпаванасць і хлуслівасць рэжыму відавочныя, легітымнасці ў яго няма і не чакаецца. Узгадкі пра закон выклікаюць выключна усміханне. Палітычных зняволеных масава катуюць і нават забіваюць, у датычэнні збольшага медыйных палітычных зняволеных шырока практыкуецца гвалтоўнае знікненне. Адбываецца знішчэнне адукацыі, ніхто (апроч касты сілавікоў) не бачыць будучыні для сваіх дзяцей унутры Беларусі.

    Таксама нікуды не знікла канкурэнцыя паміж карнікамі, колькасць якіх дасягнула рэкорднай колькасці. Рэкордных памераў дасягнулі і бюджэты на іхнае ўтрыманне, якія па меры пагаршэння эканамічнага становішча ў краіне ператвараюцца ў непад'ёмны цяжар для бюджэту. Таму карнікі будуць павінныя больш упарта даказваць уласную патрэбнасць.

    Адначасова адбываецца інстытуалізацыя дэмакратычных сіл у выгнанні (як бы хто да гэтага не ставіўся). Пустабрэхі паступова знікаюць з палітычнай нівы. Таму наперадзе адраджэнне і стварэнне палітычных партый з цэнтрамі за мяжой і падпольным актывам унутры. Шляхі гуртавання падполля ў рэшце рэшт будуць знойдзеныя. Праз непазбежнае эканамічнае пагаршэнне незадаволенасць грамадства і ягоная палітызацыя пачнуць падвышацца.

    Ну і фактар вайны, пра які ўсе гэтыя палітычныя таролагі чамусці забываюцца. Бо любое узгадванне вайны уздымае пытанне аб саўдзеле Беларусі на баку расейскага агрэсара і яе адказнасці за ахвяры і матэрыяльныя страты ва Ўкраіне, што хутка абрынае апошні наратыў рэжыма пра "мірнае неба" і моцна б'е па "інтэграцыйнай" рыторыцы. Трываюць спробы здушыць любыя узгадкі пра беларускае нацыянальнае адраджэнне. Дзеля гэтага патрэбная цэнзура, якая без моцных рэпрэсій неэфектыўная.
  • странен шрайбман
    25.11.2024
    Странен шрайбман.
    Вся суть существования режима лукашенко в уничтожении беларуского, беларусов в Беларуси в пользу России и русского мира.
    Иначе, этот режим недееспособен и ненужен России.
    А значит, репрессии будут продолжаться до последнего беларуса, который будет считать себя беларусом.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →