Мінчук упрыгожыў свой «Гелік» да Новага года — сілавікі яго знайшлі і пакаралі
Маніторынгам сацсетак займаюцца і супрацоўнікі ДАІ.
У сацсетках з'явілася відэа з упрыгожаным да Новага года Geländewagen. Гаспадар прымацаваў да аўтамабіля мноства рознакаляровых агеньчыкаў і паехаў катацца па Мінску.
Ролік трапіўся на вочы супрацоўнікам сталічнай ДАІ, і тыя вырашылі пакараць аўтаўладальніка. Гаспадаром «Геліка» аказаўся 33-гадовы мінчанін.
Яго прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці. Мужчыну абвінавацілі ў пераабсталяванні аўто без узгаднення з ДАІ і выездзе на такой машыне ў горад.
Каментары