Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ пад Алепа, сярод загінулых могуць быць вагнераўцы
Ісламісцкія групоўкі, якія ваююць з урадавымі войскамі Башара Асада, перайшлі ў нечаканы наступ на паўночным захадзе Сірыі. Гэта іх першая буйная аперацыя з 2020 года, піша Bild.
З раніцы серады паўстанцы захапілі прынамсі 25 вёсак, раней кантраляваных сіламі Асада. Паўстанцы падышлі на 10 км да межаў горада Алепа. Яны таксама пагражаюць перарэзаць аўтатрасу М5, якая вядзе з мегаполіса на поўдзень у гарады Хама, Хомс і Дамаск.
Баі аднавіліся і блізу горада Саракіб у правінцыі Ідліб. На чале паўстанцаў стаіць радыкальная групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам», якая адкалолася ад «Аль-Каіды» ў 2017 годзе.ё
Паступаюць паведамленні, што сярод загінулых падчас цяперашняга наступу ісламістаў ёсць расійскія найміты з былой ПВК «Вагнер».
Актыўная фаза грамадзянскай вайны ў Сірыі прыйшлася на 2011-2016 гады. Тады ўраду Башара Асада ўдалося ўтрымаць кантроль над каля ⅔ краіны і адбіць Алепа дзякуючы падтрымцы Расіі і Ірана. У апошнія гады лінія фронту стабілізавалася.
Каментары