Меркаванні22

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце

Саміт АДКБ у Астане меў пэўныя асаблівасці. Удзельнікі арганізацыі ніяк не адрэагавалі на наступленне ўкраінскага войска ў Курскай вобласці. Яшчэ адной прыкметай крызісных працэсаў у АДКБ стала «замарожванне» Арменіяй свайго сяброўства ў гэтым саюзе, піша на «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.

Падрэтушаваны прэс-службай Лукашэнка падчас саміту АДКБ у Астане

Саміты АДКБ (ці, як гэта афіцыйна называецца, пасяджэнні Рады калектыўнай бяспекі) праводзяцца раз на год. У 2023 годзе засядалі ў Мінску, сёлета — у Астане.

Усё адбывалася паводле звыклага рытуалу. Кіраўнікі дзяржаў казалі шмат агульных слоў пра ўмацаванне бяспекі, знешнія пагрозы, аб’яднанне намаганняў і іншае.

Асаблівасці саміту

Былі і пэўныя асаблівасці цяперашняга саміту. Найперш звяртае ўвагу тое, што Уладзімір Пуцін сумясціў паездку на саміт з дзяржаўным візітам у Казахстан. І таму ягонаму прыезду спадарожнічалі пышныя ўшанаванні, з усімі неабходнымі і нават празмернымі рытуаламі, як гэта ўмеюць рабіць на Усходзе. Для Пуціна, на якога цісне вялікі цяжар міжнародных праблем, гэта выглядала як суцяшэнне.

Але больш важны агульны фон, на якім адбываўся саміт. Вайна Расіі супраць Украіны стварае ўсё новыя выпрабаванні для АДКБ. Статус арганізацыі прадугледжвае, што саюзнікі павінны прыйсці на дапамогу краіне, супраць якой чыніцца знешняя агрэсія. І пры вялікім жаданні наступ украінскага войска ў Курскай вобласці можна было інтэрпрэтаваць як напад на суверэнную тэрыторыю аднаго з сяброў ваенна-палітычнага саюза.

У такім выпадку хаўруснікі павінны прыйсці на дапамогу. Можна было чакаць, што будзе праведзены тэрміновы, надзвычайны саміт АДКБ, зробленыя захады для падтрымкі Расіі. Ці хаця б прынятая нейкая палітычная заява салідарнасці з РФ.

Аднак нічога гэтага не адбылося. «Курская бітва» засталася незаўважанай саюзнікамі. На дапамогу Расіі прыйшла Паўночная Карэя. У эпічнай канфрантацыі з Захадам, якую РФ вядзе нібыта ад імя «сусветнай большасці», АДКБ ніякага ўдзелу не бярэ. Моўчкі назірае ці не заўважае. Адна толькі Беларусь усяляк падтрымлівае Расію.

Арменія і крызіс у АДКБ

Яшчэ адна прыкмета крызісных працэсаў у АДКБ звязаная з Арменіяй. Саюзнікі не падтрымалі Ерэван у яго ваенным канфлікце з Баку. У выніку Арменія ўсё больш аддаляецца ад АДКБ. Калі год таму Ерэван проста байкатаваў чарговы саміт у Мінску, то цяпер краіна афіцыйна замарозіла сваё сяброўства ў гэтай арганізацыі, не ўдзельнічае ў саміце і стала больш актыўна развіваць свае стасункі з Захадам.

Што да выступаў на саміце, то яны прагучалі паводле звыклага сцэнару. Фактычна толькі Лукашэнка рэзка асудзіў пазіцыю Захаду, НАТА, казаў пра вялізныя пагрозы з таго боку.

Беларускі кіраўнік чарговы раз назваў пагрозамі, ад якіх трэба бараніцца, новыя тэхналогіі, убачыў небяспеку ў штучным інтэлекце.

Амбіцыі Лукашэнкі

Яшчэ Лукашэнка выступіў з амбіцыйнай прапановай сабраць у Беларусі сумесны саміт АСЕАН, АДКБ, ШАС, СНД, Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, Савета супрацоўніцтва краін Персідскага заліва. То-бок запрасіў усіх кіраўнікоў Азіі і Блізкага Усходу ў Мінск.

Ці варта казаць пра ўтапічнасць гэтай ідэі. Але Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі, ён прэтэндуе на сусветнае лідарства. І гэта ў сітуацыі, калі многія замежныя краіны і лідары з сумневам ставяцца да суверэнітэту Беларусі.

Пуцін гаварыў пераважна не пра праблемы і задачы АДКБ, а пра стан вайны з Украінай. І гэта выразна паказвае, што яго па-сапраўднаму турбуе.

Па выніках саміту прынята і падпісана 14 дакументаў. Адной з самых важных названая заява ў гонар 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падзея 80-гадовай даўнасці — ці не адзінае, што пакуль змацоўвае гэты ваенна-палітычны саюз.

Каментары2

  • .
    28.11.2024
    Калі бачыш словы "Лукашэнка" і "рытуальны" ў загалоўку, а пасля расчаруешся.
  • Маё імя
    28.11.2024
    Неяк Красулін на Еўрарадыё казаў, што Лукашэнка ніколі не пагарнецца на Захад, бо яго мара - зрабіцца кіраўніком Расіі. Менавіта таму што ў Беларусі яму цесна.

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю4

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы19

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне. Украінцам ягоны выбар не спадабаецца13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні2

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні2

Кіпр забраў грамадзянства ў семярых расійскіх мільярдэраў і членаў іх сем'яў5

Прапагандысты прачыталі новую лекцыю за Лукашэнку пад назвай «Дыктат? Ура!»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →