Каментары да артыкула

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца

  • Лол
    25.11.2024
    Ізноў капітан відавочнасць на сувязі.
  • Шрайчалый
    25.11.2024
    Репрессии с нами до гробовой доски одного немолодого мужчины, хватку которого природа будет ослаблять, а следовательно чем-то это придется компенсировать. А дальше "будут посмотреть".
    И никаких проявлений политического инакомыслия, никаких независимых СМИ, никакой оттепели до того момента не будет. Что будет - будет смягчение позиции по незначительным эпизодам широких масс, остывших к сегодняшнему дню. Те, кто не активисты и не политики, и не журналисты и не НКО-НПО. Те, кто по сути попали под раздачу, выйдя на марш, написав комментарий, задонатив и тд и давно ничего не предпринимавших. От кого опасности около нуля по сути своей, но и тут все будет диктовать не диалог с западом или политика в широком смысле, а экономика и демография. И то и другое уже давно тяжело стонет.
    А любые "новые" политические эпизоды будут репрессироваться не меньше прежнего.
    Все ИМХО на основе своего зрелого жизненного опыта.
  • Васіль
    25.11.2024
    Шрайбман памыляецца. Галоўнае адрозненне сучаснасці ў тым, што да 2020 парушэнні на выбарах асуджаліся, але "абраныя прадстаўнічыя асобы" прынцыпова прызнаваліся пераможцамі. Нават пасля кампаніі 2019, адметнай трапленнем эскортніц Лукашэнкі у палатку. Таму кожны раз сітуацыя пакрыху ўстаканьвалася:
    - няшматлікіх (і шчыра кажучы - ня вельмі уплывовых) палітычных зняволеных (нават топавых) вызвалялі
    - дэмакратычныя сілы дабраахвотна самамаргіналізоўваліся ў акрэсленай рэжымам пясочніцы з процьмай інфільтраваных сексотаў кшталту Васкрасенскага і пад пільным назіраннем спецслужб
    - захад пачынаў размовы з рэжымам, а Лукашэнка вяртаўся да сваёй любімай гульні ў шматвектарнасць, якая дазваляла яму, ягонаму клану і ягоныму атачэнню добра красці і адкладаць буйны карупцыйны прыбытак па ўсяму сусвету.

    Але зараз "выбары" праз беспрэцэдэнтны тэрор не прызнаюцца увогуле. Карумпаванасць і хлуслівасць рэжыму відавочныя, легітымнасці ў яго няма і не чакаецца. Узгадкі пра закон выклікаюць выключна усміханне. Палітычных зняволеных масава катуюць і нават забіваюць, у датычэнні збольшага медыйных палітычных зняволеных шырока практыкуецца гвалтоўнае знікненне. Адбываецца знішчэнне адукацыі, ніхто (апроч касты сілавікоў) не бачыць будучыні для сваіх дзяцей унутры Беларусі.

    Таксама нікуды не знікла канкурэнцыя паміж карнікамі, колькасць якіх дасягнула рэкорднай колькасці. Рэкордных памераў дасягнулі і бюджэты на іхнае ўтрыманне, якія па меры пагаршэння эканамічнага становішча ў краіне ператвараюцца ў непад'ёмны цяжар для бюджэту. Таму карнікі будуць павінныя больш упарта даказваць уласную патрэбнасць.

    Адначасова адбываецца інстытуалізацыя дэмакратычных сіл у выгнанні (як бы хто да гэтага не ставіўся). Пустабрэхі паступова знікаюць з палітычнай нівы. Таму наперадзе адраджэнне і стварэнне палітычных партый з цэнтрамі за мяжой і падпольным актывам унутры. Шляхі гуртавання падполля ў рэшце рэшт будуць знойдзеныя. Праз непазбежнае эканамічнае пагаршэнне незадаволенасць грамадства і ягоная палітызацыя пачнуць падвышацца.

    Ну і фактар вайны, пра які ўсе гэтыя палітычныя таролагі чамусці забываюцца. Бо любое узгадванне вайны уздымае пытанне аб саўдзеле Беларусі на баку расейскага агрэсара і яе адказнасці за ахвяры і матэрыяльныя страты ва Ўкраіне, што хутка абрынае апошні наратыў рэжыма пра "мірнае неба" і моцна б'е па "інтэграцыйнай" рыторыцы. Трываюць спробы здушыць любыя узгадкі пра беларускае нацыянальнае адраджэнне. Дзеля гэтага патрэбная цэнзура, якая без моцных рэпрэсій неэфектыўная.
  • странен шрайбман
    25.11.2024
    Странен шрайбман.
    Вся суть существования режима лукашенко в уничтожении беларуского, беларусов в Беларуси в пользу России и русского мира.
    Иначе, этот режим недееспособен и ненужен России.
    А значит, репрессии будут продолжаться до последнего беларуса, который будет считать себя беларусом.
  • этот
    25.11.2024
    Гений. Где вы такого нашли?
  • .
    25.11.2024
    > «Верагоднасць таго, што рэпрэсіі зменшацца да гэтых выбараў, была нулявая. Пасля яна ўжо вышэйшая»

    Была 0.0, будзе 0.0000.

    Машына рэпрэсій запушчана, прыпыніць яе не так проста. Карнікі звыкліся "рабіць працу", у якой немагчыма памыліцца, у якой ніхто не будзе шукаць памылкі. Залатое дно.
    За 2020-ы шмат відэаролікаў, знятых супрацоўнікамі. Можна яшчэ гадамі шукаць людзей па твару праз Kipod, геалакацыю ад мабільных аператараў, старыя чаты.
    І 2020-ы не адзіная крыніца для рэпрэсій. Яны вераць, што вакол ворагі і ўнутры "спячыя ячэйкі", значыць, будуць іх шукаць, а калі не знойдуць, фабрыкаваць.

    Па сутнасці Шрайбман кажа "зараз нічога не змяняецца, пасля можа змяніцца". Гэта банальнасць, якую немагчыма абвергнуць. Сапраўды, калі і нешта зменіцца, то пазней.
  • Альгерд
    25.11.2024
    У вас цяпер Шрайбман замест Каца. І адзін і другі "прагназістамі" сталі толькі з вашай падачы.
  • Вольга
    25.11.2024
    Няўжо Вам не шкада марнаваць грошы на экспертызу гэтага эксперта? Ад клоўнаў больш вартасці. А тут ні экспертызы, ні аналітыкі.
  • Беня
    25.11.2024
    Тёк все-же свои, Любавичские.
  • Ганьба
    25.11.2024
    Ну, у 20-ым яны казалі пра тое, што мы ўжо перамаглі, у 21-ым - што ў цэнтры Еўропы нельга пабудаваць Паўночную Карэю. Верым?
  •