Жыхара Зэльвенскага раёна асудзілі да пажыццёвага зняволення за забойства двух чалавек
Такі тэрмін 29-гадовы мужчына атрымаў за забойства знаёмага і яго састарэлай маці.
Як расказала пракуратура, мужчына быў вінны знаёмаму 300 даляраў і 2000 рублёў. У адзін з дзён у красавіку ён прыйшоў да знаёмага дадому і, каб завалодаць яго маёмасцю, ударыў у галаву, а пасля задушыў.
Потым задушыў і старую маці забітага, выкраў маёмасці на 25 тысяч рублёў.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, мужчына пакутуе на псіхічны разлад — у яго паталагічная схільнасць да азартных гульняў.
Па сукупнасці злачынстваў мужчына прыгавораны да пажыццёвага пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі асаблівага рэжыму са штрафам 100 базавых велічынь (4 тыс. рублёў).
Каментары