Эканоміка1717

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва

Піва Bud Light было самым папулярным у ЗША, пакуль кампанія не даслала персаналізаванай бляшанкі трансгендару-інфлюэнсэру. Далей здарылася гісторыя, якая ўвойдзе ў падручнікі бізнэсу.

Bud Light
Персаналізаваная бляшанка Bud Light з фотаздымкам Дылан Малвейні. Скрын відэа: dylanmulvaney / Instagram

Як піша The Wall Street Journal, ў ЗША ўжо больш за год падаюць продажы піва Bud Light, якое да гэтага ўпэўнена займала першае месца. Яго вытворца — найбуйнейшы півавар у свеце Anheuser-Busch. У прыватнасці кампаніі належаць такія сусветныя брэнды, як Budweiser, Stella Artois і Beck's.

Павучальная гісторыя пачалася ў 2023 годзе, калі віцэ-прэзідэнт брэнду Bud Light па маркетынгу Аліса Гайнершайд (Аlissa Heinerscheid), заклапочаная тэндэнцыяй зніжэння продажаў, распрацавала рэкламную стратэгію, якая была накіравана на прыцягненне больш шырокага кола спажыўцоў, у тым ліку жанчын і моладзі.

Адной з асобаў, якую далучылі да рэкламы, стала Дылан Малвейні (Dylan Mulvaney) — 27-гадовая трансгендарная жанчына, якая набыла вядомасць дзякуючы сваім ролікам у TikTok, у якіх пачынаючы з 2022 года расказвала пра працэс гендарнага пераходу.

Да пачатку 2023 года Малвейні мела больш за 10 мільёнаў падпісчыкаў у тыктоку. А яе песня Days of Girlhood стала хітом.

Варта адзначыць, што да гэтага Bud Light дзесяцігоддзямі спансараваў групы па абароне правоў ЛГБТ і прайды.

Дылан Малвейні Дилон Малвейни Dylan Mulvaney
Дылан Малвейні. Фота: Wikimedia Commons

У сакавіку 2023 года брэнд адправіў Малвейні ў падарунак персаналізаваную бляшанку Bud Light з яе фотаздымкам. Нагодай стала гадавіна гендарнага пераходу. 1 красавіка Малвейні запосціла ў сваім інстаграме відэа ў якім назвала бляшанку «магчыма, найлепшым падарункам на свеце».

Але здарылася нечаканае. Відэа выклікала негатыўную рэакцыю ў кансерватыўных колах. Трэба заўважыць, што Bud Light пілі пераважна ў вёсках і кансерватыўна настроеных штатах ЗША. А п'юць яго пераважна мужчыны.

Дроў у полымя падкінуў папулярны кантры-музыкант Кід Рок, які ў сваім Instagram апублікаваў відэа, на якім паказаў, як з пісталета-кулямёта МП5 расстрэльвае скрыні з Bud Light. За месяц пост сабраў больш за 11 мільёнаў праглядаў. Відэа фактычна запусціла хвалю байкоту.

Продажы Bud Light адразу пачалі падаць і падалі больш за месяц. Байкот нанёс шкоду і іншым гатункам піва Anheuser-Busch, уключаючы Budweiser, Michelob Ultra і Busch Light.

Праз месяц пасля рэкламы праз трасгендара продажы Bud Light упалі на 11—26%, 13 чэрвеня 2023 года The Wall Street Journal паведаміла, што Bud Light страціў тытул лідару продажаў піва ў ЗША. У той жа час у цэлым продажы Anheuser-Busch знізіліся прыкладна на 1%.

У ліпені вынікі апытання паказалі, што папулярнасць Bud Light сярод амерыканскіх піўных брэндаў апусцілася на 14-ю пазіцыю. У тым жа месяцы кампанія звольніла сотні супрацоўнікаў сваіх офісаў продажаў у ЗША.

За другі квартал 2023 года агульны прыбытак кампаніі ўпаў на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года. Аперацыйны прыбытак амерыканскага падраздзялення ўпаў амаль на 30%.

Share of beer sales in US retail stores Доля продаж пива в розничных магазинах США Доля продажаў піва ў рознічных крамах ЗША

У канцы лютага гэтага года CNN Business паведаміла, што страты Anheuser-Busch у выніку байкоту могуць скласці да 1,4 мільярда долараў. Генеральны дырэктар Мішэль Дукерыс (Michel Doukeris) вясной 2024 года заявіў, што кампанія страціла ад 5% да 7,5% плошчаў на паліцах крам.

Больш чым праз год пасля няўдалай рэкламы зорка Bud Light працягвае падаць. Як паказваюць апошнія даныя аб продажах, былы фаварыт апусціўся ў ЗША на трэцяе месца пасля Modelo Especial і Michelob Ultra.

Каментары17

  • Гендэрная Квота
    19.07.2024
    Абавязаць 40% кабетаў піць будлайт, няхай кансэрвы скрыгочуць
  • Гендэрная Квота
    19.07.2024
    Абавязаць 40% кабетаў піць будлайт, няхай кансэрвы скрыгочуць
  • Ян
    19.07.2024
    Ніколі не разумеў: транс гендарная жанчына гэта як, былы мужчына, або былая жанчына. Гэта як дызельны фольксваген.

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →