Свет99

У Германіі кожны зможа па ўласнай заяве змяніць пол і імя. І гэта можна будзе рабіць штогод

Згодна з новым законам аб самавызначэнні, для таго, каб змяніць свой пол, дастаткова схадзіць у мясцовы ЗАГС. 

ЛГБТК+-активист держит разные флаги ЛГБТ-сообщества ЛГБТК+ актывіст трымае розныя сцягі ЛГБТКІ супольнасці LGBTQ+ activist holding different flags of LGBTQI community
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Vladimir Vladimirov / Getty Images

Як паведамляе Tagesspiegel.de, пасля доўгіх і часам супярэчлівых дыскусій урад Германіі 23 жніўня прыняў праект закона аб самавызначэнні адносна гендарнай прыналежнасці (так званы закон аб самавызначэнні). Гэта адкрывае шлях для яго парламенцкага абмеркавання. Ён заменіць закон 1980 года «Аб транссэксуалах», які быў прызнаны неканстытуцыйным.

Згодна з законам, любы жыхар Германіі зможа змяніць свой пол, проста падаўшы заяву ў ЗАГС (Standesamt). У заяве ён павінен пацвердзіць, што запытанае змяненне лепш за ўсё адпавядае яго гендарнай ідэнтычнасці і што ён усведамляе наступствы. Раней для гэтага патрабавалася дзве псіхалагічныя экспертызы і рашэнне суда.

У выпадку дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў падаць заяву могуць толькі законныя апекуны.

Падлеткі з 14 гадоў могуць гэта зрабіць самастойна, але ім неабходная згода бацькоў. Калі бацькі будуць супраць, то рашэнне будзе прымаць суд па сямейных справах, зыходзячы з інтарэсаў дзіцяці.

Выданне адзначае, што закон прама не рэгулюе такія медыцынскія меры, як увядзенне гармонаў ці аперацыі па змене полу. У гэтым пытанні будуць кіравацца існымі прынцыпамі, выпрацаванымі медыцынскімі прафесійнымі асацыяцыямі.

Законам прадугледжаны перыяд чакання: дакументы з новымі данымі будуць выдадзеныя ЗАГСам праз тры месяцы пасля рэгістрацыі заявы.

Акрамя таго, закон прадугледжвае магчымасць паўторных змен імя і полу не раней чым праз год пасля папярэдняй.

У адпаведнасці з законам старое імя і гендарная прыналежнасць не могуць быць раскрытыя без дазволу зацікаўленай асобы. Парушальнікі могуць быць аштрафаваныя на суму да 10 000 еўра, калі чалавеку «наўмысна нанесены ўрон». Але прадугледжаны пэўныя выключэнні для членаў сям'і.

Таксама забарона на раскрыццё інфармацыі можа не прымяняцца пры наяўнасці «асаблівых прычын у інтарэсах грамадства». У прыватнасці, калі «раскрыццё звестак неабходна для выканання задач праваахоўных органаў або органаў бяспекі, а таксама афіцыйных органаў, якія выконваюць задачы бяспекі».

Як тлумачыць выданне, гэта абумоўлена заклапочанасцю Міністэрства ўнутраных спраў тым, што злачынцы могуць скарыстацца законам, каб змяніць імя, і такім чынам пазбегнуць судовага пераследу.

У выпадку іншаземцаў аб зменах полу і імя неабходна таксама праінфармаваць Федэральнае ведамства па справах міграцыі і бежанцаў.

Гэта накіравана на тое, каб прадухіліць магчымасць асобам, якія атрымалі адмову ў прытулку, пазбегнуць дэпартацыі шляхам змены свайго імя і полу.

Выданне адзначае, што наконт закона ўжо даўно вядуцца гарачыя спрэчкі. Крытыкі, напрыклад, асцерагаюцца, што мужчыны могуць выкарыстоўваць закон для пранікнення ў жаночыя прытулкі. Але пакуль невядома ні пра адзін выпадак, калі б транссэксуальныя жанчыны злоўжывалі жаночымі прытулкамі.

Яшчэ адзін папулярны прыклад магчымага злоўжывання — жаночыя саўны, куды мужчыны зараз могуць атрымаць доступ.

У тлумачальнай запісцы да праекта закона адносна такой магчымасці гаворыцца, што аператарам саўнаў па-ранейшаму будзе дазволена «адмаўляць у доступе асобным асобам на падставе індывідуальных фактараў, прымаючы да ўвагі натуральнае запатрабаванне абараніць сваё прыватнае жыццё або страх быць падвергнутым ціску або сэксуальным дамаганням з боку іншых карыстальнікаў».

Сёння такія законы дзейнічаюць у 15 краінах свету. Першай краінай, якая дазволіла ўносіць змены ў рэгістрацыйныя даныя аб поле на падставе самадэкларавання, была Аргенціна. Гэта адбылося ў 2012 годзе.

Кабінет Міністраў Рады Еўропы яшчэ ў 2010 годзе рэкамендаваў уносіць змены ў звесткі аб поле на аснове персанальнай заявы. Сёння такія еўрапейскія краіны, як Данія, Ірландыя, Партугалія, Іспанія, Фінляндыя, Бельгія, Мальта, Люксембург, Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя перагледзелі сваё заканадаўства. Акрамя іх, падобныя законы існуюць у Новай Зеландыі, Уругваі, Чылі.

Колькасць людзей, якія ў Германіі адносяць сябе да трансгендараў, нельга вызначыць. Вядомыя толькі лічбы судовых спраў аб змене полу, колькасць якіх з году ў год расла: калі ў 2013 годзе такіх спраў было 1417, то ў 2021 годзе — 3232.

Чытайце яшчэ:

Міжнародная федэрацыя плавання ўводзіць катэгорыю для трансгендараў

Тытул «Міс Нідэрланды» ўпершыню атрымала трансгендарная жанчына

Была Даша, стаў Яўген: трансгендар з Мінска змяніў пол у пашпарце і расказвае, чаго гэта яму каштавала

Упершыню ў свеце ў нованароджанага ў медкарце не ўказаны пол

Каментары9

  • Мойша
    23.08.2023
    Пол змяніць нельга, гэта залежыць ад храмасомнага набору!
  • Удуао
    23.08.2023
    Трамп учора сказаў што калі стане прэзідэнтам то забароніць гэтыя вычварэнствы і здзекі над чалавечнасьцю і над дзецьмі.
  • Блы
    23.08.2023
    Гэтыя лічбы азначаюць сколькі чалавек з глузду зьехала, зткожным грдам усё больш, нахалера іньшым пра гэта ведаць? У вас там у НН у некага праблемы з гендэрам?

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі6

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР3

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант6

У Арменіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту. Сляды вядуць у Расію3

Міністр спорту Кавальчук забараніў гуляць у футбол экс-абаронцу зборнай Беларусі2

«Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеннем». Радаслаў Сікорскі падбадзёрыў беларусаў7

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →