Грамадства99

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць

Сацыёлаг Рыгор Астапеня ў новым выпуску ТОКу апісаў вобраз палітыка, які прываблівае беларусаў.

Рыгор Астапеня Григорий Астапеня Grigory Astapenia
Рыгор Астапеня лічыць, што ў беларусаў моцны запыт на новага «бацьку». Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Астапеня адзначае: «Па сутнасці, гэта «крэпкі хазяйственнік», але сучасны. Гэта выразнае заігрыванне з прыватным сектарам эканомікі, пачуццё мадэрновасці.

Плюс гэта пачуццё нейкай моцы — беларусы хочуць бацю. Гэты баця ўжо не падабаецца — трэба новы баця. (…) Думаю, пачуццё інтэлігентнасці беларусы хацелі б. У беларусаў ёсць велізарны запыт на пачуццё нармальнасці.

Мы хочам нешта абсалютна нармальнае, класнае. Можа, не выпендрожнае. Ну вось каб я пабачыў і сказаў: нармальны чэл».

Астапеня не верыць у тое, што беларусы хочуць парламенцкую рэспубліку і слабага лідара.

«Можа, слабейшыя ролі прэзідэнта. Тыя ролі, якія цяпер у прэзідэнцкай пасады, не прымальныя. Таму што ў цябе ў Канстытуцыі наўпрост запісана, што ў цябе дыктатура. Але хацелася б мець выразнае разуменне, хто баця альбо маці. Але пакуль што хутчэй больш баця».

Аналітык заўважае, што Віктар Бабарыка якраз трапляў у такі вобраз. Акрамя гэтага, беларусам можа спадабацца вобраз афіцэра — прыкладам тут былы «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Валерый Сахашчык, які на сёння завяршыў сваю палітычную кар'еру.

Сацыёлаг дадае, што ў Віктары Бабарыку людзі маглі бачыць таго, хто забяспечыць эканамічны дабрабыт краіны.

«Калі мы бачым багатага чалавека, мы думаем, што ён можа для краіны прынесці шмат багацця. Гэта ў палітыцы досыць распаўсюджанае ўяўленне».

Глядзіце цалкам:

Каментары9

  • Кашмар
    14.10.2024
    Не ведаю, як Астапеня, а я дакладна хачу парламенцкую дэмакратыю еўрапейскага тыпа. Досыць ужо гэтых "моцных лiдэраў".
  • эмпірык
    14.10.2024
    Інфантыл праектуе свае інфантыльныя фантазіі на іншых. Навукоўца абапіраецца на факты, сацыелаг на даследванні. А гэты гора эксперт наўпрост транслюе фантазіі нічым іх не даказываючы і не падмацоўваюцы. Маладая версія чалага
  • бабруйчанін
    14.10.2024
    Прыклад??? Азірнісь вакол Астапеня
    У рф т.зв. " алігархі" нешта сучаснае пабудавалі за апошнія 30 год жылі на скрадзенай саўдэпаўскай спадчыне і прыродных багаццях.Нават епір Тмабіль ні давелі да розума да ладу.
    В Украіне ?? У балтыцепры? Нешта сучаснае новае ?? Інвестыціі замежныя ))) Таму прыклад Бабарыкі ..кульгавы
    Дзе бязмяжеыя " газпрамаўскія грошы" каб даваць пад % ??
    ПТВ ?? А калі б ні было льготнага падаткаабкладання рэзэрвацыі?
    Прысутнасць + рэпутацыі да бізніса бізнісменаў сярод беларусаў гэта цудоўна.І гэта адзін із добрых чыннікаў
    Крэпкія гаспадары чырвоныя дэрактары ?? Гэта байка 30 гадовай даўніны якая разбурана ..рэчаіснасцю.
    На пераходны пярыад т.зв.парламентарызм ці моцны прэзідзент ?? Ні ведаю Без дзеючых незалежных Закона Права Суда Смі ... Куды падзець агульнае выбарчае права??
    Есць Пастка калі пачнецца " а вось пры паляках а вось пры сесесере пры АГэле

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання19

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэс і інвестараў збіраюцца пазбавіць ільгот

Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку8

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці4

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме1

У мінскай краме прадаюць двайнікоў вядомых прадуктаў. Толькі зроблены яны не на Захадзе, а ў Расіі7

У Мінску сёлета колькасць кляшчоў знізілася на 40%. Як так?1

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя224

Гаспадары абабілі дом 120 тысячамі накрывак ад бутэлек — вось як ён выглядае7

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання19

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →