Грамадства3939

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Нават праз чатыры гады пасля здушэння масавых пратэстаў структуры рэжыму Лукашэнкі ўсё яшчэ адчуваюць сабе пагрозу.

2-і корпус Міністэрства абароны Беларусі на праспекце Незалежнасці. Фота: Realt.by

Згодна з інфармацыяй з сайта дзяржаўных закупак з 2020 года колькасць заявак на ўстаноўку засцерагальных ралетаў на вокны дзяржаўных устаноў вырасла больш чым у 5 разоў.

У год прэзідэнцкіх выбараў такіх заявак было ўсяго 35, пры тым амаль палову складалі музеі, бальніцы, выканкамы і несілавыя ведамствы. 

Ужо ў наступным, 2021 годзе колькасць заявак вырасла ўдвая — да 77. У сакавіку засцерагальныя ралеты былі ўсталяваны на ўсіх вокнах будынкаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў, якія фарміруюць асобны замкнёны квартал па праспекце Незалежнасці. У цэнтры сталіцы ўтварылася сапраўдная крэпасць для абароны ад сваіх грамадзян. У час пратэстаў менавіта ў пачатку праспекта Незалежнасці, дзе размешчаны Дом урада, Мінгарвыканкам і названыя сілавыя ведамствы, збіралася найбольшая канцэнтрацыя незадаволеных бясконцым кіраваннем Лукашэнкі.

Мантаж ралетаў на будынку КДБ у Мінску. Фота: Радыё Свабода

Лукашэнкаўцы, відавочна, усур’ёз баяліся, што пратэстоўцы зоймуць урадавыя будынкі, у тым ліку будынкі сілавых структур, дзе захоўваюцца запасы зброі, тым больш што ў двары КДБ-МУС размяшчалася турма «Амерыканка», дзе ўтрымліваліся ў той час некаторыя лідары пратэстаў. Аднак ніякіх спробаў захапіць будынкі пратэстоўцы не прадпрымалі. 

Ралеты на будынкі ставілі незаконна — абодва будынкі маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўсе працы на іх, асабліва тыя, што праводзяцца на фасадах і могуць паўплываць на выгляд помнікаў архітэктуры, мусяць узгадняцца з мясцовымі органамі і Міністэрствам культуры.

Мінкультуры паведамляла, што ніякага ўзгаднення на ўстаноўку ралетаў не давала і рэкамендавала ведамствам, якія займаюць гэтыя будынкі, прывесці фасады ў належны стан. У такіх сітуацыях ралеты можна ставіць знутры, але за больш чым два гады ні КДБ, ні МУС не выканалі прадпісанне.

Фасады будынка МУС у 2019 і 2023 гадах. Праз ралеты ў нізкіх арачных праёмах вокны на першым паверсе сталі напалову глухімі. У некаторых частках будынка па вуліцы Гарадскі Вал ралеты паставілі на двух паверхах. Фота: «Яндэкс Панарамы». 

Многія вокны ў гэтых будынках маюць арачную форму, каб закрыць іх ралетамі звонку, давялося зрабіць паўкруглую частку глухой. Нягледзячы на тое, што ў наступныя гады асаблівай небяспекі для будынкаў не было, некаторыя ралеты ўвесь час трымаюць апушчанымі, праз што фасады выглядаюць яшчэ больш неахайнымі: быццам рад гандлёвых пунктаў на рынку перад закрыццём — частка ўжо звярнула гандаль і закрылася, а частка яшчэ працягвае працу.

У 2021 годзе здавалася, што ўжо ўсе ключавыя для рэжыму аб’екты ўзмоцненыя. Але самі беларускія сілавікі, відаць, так не лічылі. Сапраўдны бум заявак на ўмацаваныя ралеты адбыўся ў наступныя гады. У 2022 годзе на сайце дзяржзакупак было каля 136 заявак, у 2023 годзе — каля 190, за няпоўны 2024 год — ужо каля 116 заявак.

Цяпер узмацняць узяліся і вайсковыя камісарыяты, пракуратуры, упраўленні ўнутраных спраў выканкамаў, установы, падпарадкаваныя Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, вайсковыя часці і іншыя падраздзяленні сілавых ведамстваў.

Частку ралетаў, якія мусяць служыць для аховы будынка КДБ, цяпер не падымаюць увогуле ніколі. Фота: «Яндэкс Панарамы». 

У спісе апошніх аб’ектаў на сайце дзяржзакупак ёсць і будынак па Незалежнасці, 27. У 1940 годзе ён быў пабудаваны як гасцініца Беларускай вайсковай акругі па праекце архітэктара Герасіма Якушкі, а сёння ёсць 2-м корпусам Міністэрства абароны Беларусі і гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.

Раней уваходы ў будынак былі праз бакавыя крылы, што выходзілі на праспект, але праход да іх ужо даўно перакрыты агароджай, а трапіць у будынак можна толькі праз бакавыя брамы і КПП.

Відаць, у гэтым выпадку цалкам праігнараваць заканадаўства, як зрабілі раней КДБ і МУС, не змаглі, бо ў заяўцы на сайце шукаюць таго, хто зможа навукова аргументаваць ралеты на фасадах помніка.

Зрэшты, калі верыць іншай заяўцы за пачатак верасня, 28 ралетаў для гэтага будынка ўжо заказаныя, засталося толькі фармальна ўзгадніць іх.

Расчыстка пляца перад будынкам былога гатэля Беларускай вайсковай акругі пад музей тэхнікі ў 1944 годзе. Ніякіх ралетаў на будынку, вядома, не было, але яны ўжо закупленыя, і «навуковае абгрунтаванне» не прымусіць сябе доўга чакаць. Фота: pastvu

Тое, што такія меры бяспекі праз чатыры гады пасля буйных пратэстаў прымяняюцца ў Беларусі нават да будынкаў, якія не з’яўляюцца нейкімі сімвалічна значнымі, гаворыць, што страх народнага паўстання ўсё яшчэ захоўваецца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары39

  • Нива какие вы жалкие
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Юля"прынцэсса" Гавака
    14.10.2024
    трэбы перанесци гэтыя офисы за горад, там нихто не убачыць их гнусныя дзялищки, гы
  • Fd
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →