Свет11

У Каліфорніі перад мітынгам Трампа затрымалі мужчыну з драбавіком і пісталетам

Улады таксама сцвярджаюць, што ў мужчыны былі з сабой некалькі пашпартоў і вадзіцельскіх пасведчанняў.

Фота: Evan Vucci / AP

У Каліфорніі перад мітынгам кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа затрымалі ўзброенага мужчыну, паведаміла паліцыя. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Каачэла ўвечары ў суботу, піша Бі-бі-сі.

Па словах шэрыфа акругі Рыверсайд Чада Б'янка, 49-гадовага жыхара Лас-Вегаса Вэма Мілера затрымалі за гадзіну да выступлення Трампа на адным з кантрольных пастоў на перакрыжаванні. Ён знаходзіўся за рулём чорнага ўсёдарожніка і меў пры сабе драбавік, зараджаны пісталет і магазін павышанай змяшчальнасцю.

Улады таксама сцвярджаюць, што ў мужчыны былі з сабой некалькі пашпартоў і вадзіцельскіх пасведчанняў. Як паведамляецца, мужчыну арыштавалі па абвінавачанні ў незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў, а потым адпусцілі пад заклад у памеры 5 тысяч даляраў. Слуханне па яго справе прызначана на 2 студзеня наступнага года.

Улады заявілі, што інцыдэнт не паўплываў на бяспеку Трампа ці ўдзельнікаў мітынгу. Мясцовы шэрыф адзначыў, што паліцыянтам, відаць, удалося прадухіліць магчымую спробу замаху на Дональда Трампа, але шмат пытанняў адносна інцыдэнту застаюцца без адказу.

Чад Б'янка прызнаў, што немагчыма дазнацца, што было ў думках падазраванага, і што даказаць намеры мужчыны можа быць складана. Ён паведаміў, што ва ўсёдарожніка падазраванага быў падроблены нумарны знак, а ўнутры аўтамабіля быў беспарадак. Паводле інфармацыі Б'янка, там знайшлі некалькі пашпартоў і вадзіцельскіх пасведчанняў на розныя імёны.

Паводле яго слоў, падазраваны таксама паведаміў уладам, што з'яўляецца членам групы «Суверэнныя грамадзяне». «Я б не сказаў, што гэта мілітантная група. Гэта проста група, якая не верыць у ўрад і дзяржаўны кантроль», — сказаў ён.

Чад Б'янка, які з'яўляецца рэспубліканцам і раней выказваўся ў падтрымку Трампа, з'яўляецца таксама даверанай асобай кандыдата ў Каліфорніі.

Тэлевізійная кампанія CBS News са спасылкай на прадстаўніка федэральных праваахоўных органаў паведамляе, што на дадзены момант няма прыкмет таго, што рыхтаваўся замах на жыццё Трампа.

Федэральныя ўлады заяўляюць, што працягваюць расследаванне. Сакрэтная служба і ФБР пацвердзілі, што ведаюць пра арышт і ўдзячныя мясцовым паліцыянтам, але інцыдэнт не паўплываў на забеспячэнне бяспекі Трампа.

Каментары1

  • Ганьба
    14.10.2024
    ...Але я ня здаўся

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў1

Орбан заявіў пра паразу Украіны ў вайне з Расіяй7

Качанава: У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →