19—20 кастрычніка ў Берліне, у прасторы Hotel Continental — Art Space in Exile па адрасе Elsenstraße 87 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які працягне традыцыю інтэлектуальных размоў, дыскусій і літаратурных сустрэч.
Асноўныя тэмы фестывалю закранаюць пытанні сучаснага грамадства і культурнай ідэнтычнасці: трансфармацыя інстытута грамадзянства ў аўтарытарнай Беларусі, моўная дыскрымінацыя і практыкі супраціву, паведамляе Bellit.info.
Фестываль распачнецца ў сёння з урачыстага адкрыцця і прэзентацыі выставы пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA.
Дыскусія «Новае аўтарытарнае грамадзянства: канфармізм, эміграцыя, супраціў?» з удзелам экспертаў Аляксея Братачкіна, Віктара Шадурскага, Алены Агарэлышавай будзе прысвечаная аналізу таго, як грамадства Беларусі змяняецца пад ціскам рэпрэсій і як гэтыя змены ўплываюць на грамадзянскія правы і абавязкі.
На фестывалі будуць прадстаўленыя беларускія і міжнародныя праекты: адбудуцца прэзентацыя самвыдат-зіна Pamyłka, прысвечанага прыродазнаўчым і тэхнічным навукам, дыскусіі пра беларускі пераклад «Іліяды» і пераклады беларускай літаратуры на замежныя мовы, літаратурныя сустрэчы з аўтарамі, якія працуюць у розных жанрах — ад паэзіі да драмы і аўтафікшн.
Юля Цімафеева прадставіць сваю паэзію і драматургію, што стане нагодай для дыскусіі пра ўспрыманне беларускай літаратуры ў Еўропе; а «Вольныя купалаўцы»пакажуць спектакль «Зэкамерон» паводле рамана Максіма Знака, напісанага ім у зняволенні.
На берлінскай PRADMOVA адбудзецца шэраг імпрэз з удзелам Альгерда Бахарэвіча, у тым ліку абмеркаванне нямецкага перакладу рамана «Сабакі Эўропы» і прэзентацыя новай кнігі «Папяровы голем», што абяцае стаць адной з яркіх літаратурных падзей фестывалю. Асобнай падзеяй стане і дыскусія «Песні любові і нянавісці» з удзелам Святланы Алексіевіч і Альгерда Бахарэвіча. Мадэратарам выступіць Андрэй Хадановіч. У часе размовы ўдзельнікі абмяркуюць, як у сучасным свеце, напоўненым нянавісцю і канфліктамі, творцы выкарыстоўваюць свой голас, каб выказаць бязмежную любоў і расчараванне, гнеў і надзею.
Фестываль працягнецца ў нядзелю 20 кастрычніка. Асаблівая ўвага будзе нададзеная тэме палітычных рэпрэсій і літаратуры, створанай у экстрэмальных умовах. Панэльная дыскусія «Еўрапейскі Паноптыкум ХХІ стагоддзя» будзе прысвечаная асэнсаванню досведу турэмнага зняволення і гвалту ў сучаснай Беларусі ў параўнанні з еўрапейскімі рэпрэсіўнымі практыкамі ХХ стагоддзя.
На працягу двух дзён PRADMOVA стане пляцоўкай для актыўнага абмеркавання сучасных выклікаў для беларускай культуры, а таксама праблем, звязаных з правамі чалавека і свабодай слова.
Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паглыбіцца ў літаратурныя і інтэлектуальныя пытанні, сустрэцца з вядучымі аўтарамі, сярод якіх Праграма фестывалю ўключае і музычныя імпрэзы, у тым ліку канцэрт Лявона Вольскага і Ketevan.
Асобнай падзеяй фестывалю стане варштат «Voices Unbound: стварэнне зінаў на тэмы мовы і небінарнасці», арганізаваны ініцыятывамі Fem*Bridging Cultures, Europäische Medien Initiative і Fem.Cultural Network. Удзельнікі і ўдзельніцы гэтай сустрэчы змогуць паглыбіцца ў тэму небінарнасці мовы і творча адлюстраваць свае разважанні ў форме зінаў.
Праграма цалкам даступная на сайце pradmova.eu.
Месца правядзення: Берлін, прастора Hotel Continental — Art Space in Exile па адрасе Elsenstraße 87 (звярніце ўвагу, што некаторыя мерапрыемствы пройдуць у іншых лакацыях).
Каментары
Цікава, што было б