Эканоміка33

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам

У пункце мытнага афармлення на 17-м кіламетры аўтатрасы Р-1 Мінск-Дзяржынск знаходзяцца дзясяткі аўтовозаў. Легкавыя аўтамабілі, уключаючы новыя мадэлі Mercedes-Benz, Lamborghini, Porsche, Lexus, BMW, Aston Martin і Bentley, а таксама рэдкія экзэмпляры, такія як Rolls-Royce Silver Shadow, паступілі на мытню з Еўропы і ЗША, піша расійскае выданне Sputnik.

Фота: Sputnik

Галоўнымі кліентамі з’яўляюцца беларусы і расіяне, якія спрабуюць паспець з афармленнем аўтамабіляў перад павышэннем утылізацыйнага збору. З 1 кастрычніка плата за «ўтыль» у Расіі для замежных аўто ўзрасце на 70-85%, што можа дадаць некалькі тысяч долараў. У выніку многія, у тым ліку беларусы, імкнуцца даставіць аўто з-за мяжы, каб прадаць іх у Расіі.

Фота: Sputnik

Адзін з расійскіх перавозчыкаў адзначыў, што людзі збіраюцца з машынамі на мытні не толькі з-за павышэння утылізацыйнага збору, але і з-за таго, што Літва закрыла мяжу. Ён расказаў, што цяпер аўтамабілі дастаўляюць праз іншыя краіны, такія як Грузія, Нідэрланды, Турцыя і Расія. Лагістыка стала даражэйшай: дастаўка аўто з Амерыкі цяпер каштуе ад чатырох тысяч долараў.

Чакаецца, што чэргі на мытні будуць заставацца і надалей, паколькі многія аўто прыбываюць адначасова з-за зменаў у маршрутах дастаўкі.

Каментары3

  • Дроссель
    27.09.2024
    Не панятно прэнебрежицельное атнашение покупацеля к ацечаственнаму автапрому. Откудова такое алчное жэлание преобресци автамабиль праизведзенный в недружэственных странах?
    Особенно странно ведзёт себя российский автолюбицель, отдавая предпачцение откровенно вражаской автоцехнике, и разогревая цем самым у населения любов к недружэственным эцим дзенежным их знакам.
    Эта ешчо полбеды, если не абрашчаць внимание, что и некоторые президзенты, а мы их всех знаем, не брезгуют пакрасаватца в автамабилях, видзеце ли, топавых миравых праизвадзицелей! Какой, скажице, падаётца пример нашему населению? Ведзь эта аткрытый призыв и выход из падчынения нашему правазглашоннаму направлению палицичэскава и эканамичэскава вектара, и с эцим надо разбирацца. Отсюда и всё!
  • Нейкі сюр
    27.09.2024
    Клятая Ціханоўская! Зусім задушыла сваімі санкцыямі гаротны народ беларускі!
  • Літвін
    27.09.2024
    [Рэд. выдалена]

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →