Грамадства

У трох раёнах Мінска ўжо можна піць ваду з-пад крана

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска сумесна з супрацоўнікамі «Мінскводаканала» правялі праверку якасці вады пасля аварыі на магістральным водаправодзе, у выніку якой жыхары трох раёнаў — Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага — на пэўны час засталіся без вады.

Некалькі дзён таму эксперты не рэкамендавалі ў гэтых раёнах выкарыстоўваць ваду з-пад крана для гатавання ежы і прыняцця душа, але пасля адбору пробаў вады ў «аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры» і ў жылых дамах спецыялісты пацвердзілі, што вада адпавядае гігіенічным нормам.

«Па стане на 14:00 30 верасня ўсе адабраныя пробы вады са знешняй сеткі водазабеспячэння адпавядаюць патрабаванням гігіенічных нормаў па даследаваных паказчыках бяспекі, як па хімічным складзе, так і па мікрабіялагічнай бяспецы», — запэўнілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Нагадаем, што ўвечары 26 верасня ў Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім раёнах Мінска назіраліся перабоі ў водазабеспячэнні. Аднаўленне падачы вады ў дамы пачалося бліжэй да паўночы.

27 верасня мінскія санітарныя ўрачы далі рэкамендацыі жыхарам трох пацярпелых раёнаў выкарыстоўваць падвозную ці бутэляваную ваду. Мерапрыемствы па прамыўцы сетак былі завершаныя напрыканцы таго самага дня.

Каментары

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?9

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь49

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах42

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра12

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год15

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей6

Махляры прымусілі мінчанку цалкам распрануцца перад камерай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?9

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →