Ежа

Слівы з патэльні з кардамонавым ёгуртам — рэцэпт

Крыху арыгінальнасці ў падачы — і звыклая з дзяцінства садавіна адкрыецца з новага боку.

Plums
Фота: dinnershow.studio 

Каб прыгатаваць запечаныя слівы з кардамонавым ёгуртам, спатрэбіцца:

  • 300 г сініх сліў
  • 4 сталовыя лыжкі густога натуральнага ёгурту
  • 1-2 сталовыя лыжкі цукровай пудры
  • шчопаць молатага кардамону
  • 2 сталовыя лыжкі масла
  • 100 г карычневага цукру
  • 50 мл рому
  • здробненыя семечкі кунжуту (па жаданні, для пасыпкі)

Як гатаваць:

  1. Слівы разразаем уздоўж напалову і дастаём костачкі. Змешваем ёгурт з цукровай пудрай і кардамонам, ставім у халадзільнік.
  2. На патэльні разаграваем масла. Кладзём на яго слівы і дадаём карычневы цукар, пасля чаго праз некаторы час уліваем ром. Гатуем на моцным агні, каб вадкасць выпарылася, але слівы захавалі сваю форму. Круцім патэльню, каб соус раўнамерна пакрыў слівы.
  3. Падаём гарачыя слівы з лыжкай халоднага ёгурту, пры жаданні можна пасыпаць здробненым кунжутам.

Парада

Кантраст тэмператур добра спрацоўвае ў дэсертах: напрыклад, усім вядомы шарык марожанага да гарачага яблычнага пірага. Таму лепш выкарыстоўваць добра астуджаны ёгурт.

Каментары

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Усе навіны →
Усе навіны

CNN даведаўся, дзе Ізраіль схаваў выбухоўку пры мініраванні пэйджараў

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам28

Лукашэнка: Мы абавязаны зрабіць айчынны мабільны тэлефон17

ГУБАЗавец Гайко выступіў на лукашэнкаўскім форуме блогераў1

У мінскім музеі праводзяць рамантычныя спатканні. На іх сапраўдны ажыятаж — да снежня няма месцаў

АМАП зладзіў аблаву на Гомельшчыне

У Баранавічах у 36 гадоў памёр міліцыянт8

Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека

Ліміт на бязмытныя пасылкі ў ЕАЭС могуць знізіць да 50 еўра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Галоўнае
Усе навіны →